Суспе́нзіі, завісі (, літаральна — падвешванне, ад — падвешваю) — сумесь рэчываў, дзе цвёрдае рэчыва размеркавана ў выглядзе найдрабнейшых часціц у вадкім рэчыве ў суспензаваным (неасеўшым) станеСлоўнік па прыродазнаўчых навуках.Вялікая савецкая энцыклапедыя.
Суспензія — гэта грубадысперсная сістэма з цвёрдай дысперснай фазай і вадкім дысперсійным асяроддзем. Звычайна часціцы дысперснай фазы настолькі вялікія (больш за 10 мкм), што асядаюць пад дзеяннем сілы цяжару (седыментуюць). Суспензіі, у якіх седыментацыя ідзе вельмі павольна з-за малой розніцы ў шчыльнасці дысперснай фазы і дысперсійнага асяроддзя, часам завуць завісямі. У канцэнтраваных суспензіях лёгка ўзнікаюць дысперсныя структуры. Тыповыя суспензіі — пульпы, свідравыя прамывачныя вадкасці, цэментныя растворы, эмалевыя фарбы. Шырока выкарыстоўваюцца ў вытворчасці керамікі.
Гл. таксама Раствор Суспензія, лекавая форма
Літаратура
Суспе́нзія // За́вісь //
Катэгорыя:Калоідная хімія