Карл Вайпрэхт (, Кёніг, Гесэн -, Міхельштат, Гесэн) — аўстрыйскі палярны даследчык.
Біяграфія У 1872-74 разам з Ю. Паерам узначальваў экспедыцыю на судне "Тэгетхоф", якая павінна была прайсці Паўночна-ўсходнім праходам з Баранцава мора да Берынгава праліву. Ля Новай Зямлі карабель быў зацёрты льдамі. Падчас 372-сутачнага дрэйфу на поўнач і паўночны ўсход была адкрыта зямля, названая ад імя аўстрыйскага імператара Зямлёй Франца-Іосіфа. За час зімовак Вайпрэхт зрабіў каштоўныя навуковыя назіранні ў галіне геафізікі і вывучаў прыроду палярных льдоў.
Працы Die 2 Österreich-Ungarische Nordpolar-Expedition unter Weyprecht und Payer, 1872-74, "Petermanns geographische Mitteilungen", Gotha, 1875, Bd 21, № 2.
Катэгорыя:Падарожнікі Аўстрыі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мукачэва