Леа Вайсбергер (, Мец — , Бон) — нямецкі мовазнавец і спецыяліст па нямецкай мове, кельталогіі і агульным мовазнаўстве.

Біяграфія Прафесар Ростакскага (з 1927), Марбургскага (з 1938), і Бонскага (з 1942) універсітэтаў. Член-карэспандэнт АН ў Гётынгене. Яскравы прадстаўнік так званага неагумбальтыянскага напрамку ў мовазнаўстве. Паводле Вайсбергера, мова — «сярэдняе звяно», якое пераносіць уплыў знешняга свету на «ўнутраны духоўны свет чалавека». Таму Вайсбергер, як і В. Гумбальт, лічыў, што мова — гэта праява «нацыянальнага духу».

Навуковыя працы Die Stellung der Sprache im Aufbau der Gesamtkultur, [Bd] 1-2, Hdib., 1933-34; Von den Kräften der deutschen Sprache, [Bd] 1-2, 3 Aufl., Düsseldorf, 1962; Das Gesetz der Sprache als Grundlage des Sprachstudiums, Hdib., 1951.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Ростакскага ўніверсітэта