Валбжых (, , назва паходзіць ад — Вальдэнбург) — горад на правах павета ў Польшчы. Уваходзіць у склад Ніжнесілезскага ваяводства. Адміністрацыйны цэнтр Валбжыхскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Да Другой сусветнай вайны быў вядомы пад нямецкай назвай Вальдэнбург ().
Адлегласць па прамой паміж гарадамі Валбжых — Мінск 816 км, да Варшавы — 360 кмАдлегласці паміж гарадамі.
Эканоміка Здабыча коксавага вугалю і вытворчасць коксу. Цеплаэлектрастанцыя. Цяжкае машынабудаванне, сернакіслотная, шкляная і фарфора-фаянсавая прамысловасць.
Насельніцтва
Насельніцтва — 117 548 жыхароў (2014 год)Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. .
Гарады-пабрацімы Градзец-Кралавэ, Чэхія (1991) Фрайберг, Германія (1991) Тула, Расія (1991) Ястарня, Польшча (1997) Фоджа, Італія (1998) Гзіра, Мальта (2000) Ван, Францыя (2001) Барыслаў, Украіна (2009)
Крыніцы