Лы́шчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Новыя Лышчыцы.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Лышчыцы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сычэўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 4 студзеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астрамечаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. 7 лютага 1972 года скасаваны хутар Вялічкава (зліўся з вёскай Астрамечава)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)., 4 верасня 1972 года — вёскі Баяры (злілася з вёскай Цюпрыкі) і Сычыкі (злілася з вёскай Вельямовічы)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лышчыцкага сельсавета было 16 населеных пунктаў. 19 ліпеня 1976 года скасавана вёска Плянта (злілася з вёскай Астрамечава)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).. 18 кастрычніка 1982 года да сельсавета далучана частка скасаванага Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна (7 населеных пунктаў: Агароднікі, Люта, Малыя Зводы, Марозавічы, Пагубяцічы, Сегянеўшчына і Яцкавічы)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).. 20 сакавіка 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Астрамечава. 20 чэрвеня 1988 года скасавана вёска УладычыцыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).. 3 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новыя Лышчыцы.
Склад Лышчыцкі сельсавет уключае 17 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс Агароднікі вёска 19 225043 Астрамечава вёска 1886 225034 Вялікія Шчытнікі вёска 66 225035 Кашылава вёска 106 225034 Кустын вёска 132 225035 Лышчыцы вёска 98 225035 Люта вёска 123 225043 Малыя Зводы вёска 399 225043 Малыя Сухарэвічы вёска 11 225034 Малыя Шчытнікі вёска 83 225035 Марозавічы вёска 49 225043 Новыя Лышчыцы вёска 847 225035 Пагубяцічы вёска 7 225044 Рудавец вёска 51 225034 Сегянеўшчына вёска 28 225044 Цюпрыкі вёска 45 225034 Яцкавічы вёска 378 225044
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4328 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 73,8 % — беларусы, 12,0 % — рускія, 11,6 % — украінцы, 0,8 % — палякі, 0,5 % — армяне; паводле перапісу 2019 года — 4541 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе