Вясня́нка, Кру́пка — С. 79. (Draba) — род кветкавых раслін сямейства , які налічвае каля 300 відаў.

Батанічнае апісанне Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю 2—20 см з прамастойным ці ўзыходным бязлістым сцяблом. Лісце сабранае ў разетку, падоўжана-эліпсоіднае ці ланцэтнае, апушанае, сядзячае або звужанае ў чаранок. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя ці жоўтыя, у кароткіх малакветавых гронках. Плод — голы эліпсоідны стручочак. Эфемеры, поўны цыкл развіцця праходзіць за 1—2 тыдні, потым адмірае.

Распаўсюджанне Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца вяснянка веснавая (народная назва крупкаРасліна дала назву рацэ, а пасля і гораду, на ёй размешчанага, — Крупкі Мінскай вобласці. Выява крупкі прысутнічае на гербе горада.). Расце на пясках на ўзлесках і лясных палянах, каля дарог і на сухіх схілах, зрэдку як пустазелле на палях, цвіце ў красавіку—маі.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Некаторыя віды дэкаратыўныя і ўведзены ў культуру. Вяснянкі вельмі засухаўстойлівыя, святлалюбныя, але каб пасля цвіцення захоўвалася зеляніна, маюць патрэбу ў багатым паліве. Глебы прыдатныя суглінкавыя, супяшчаныя, камяністыя, перагнойныя і вапнавыя, водапранікальныя. Размножваюцца дзяленнем куста і насеннем.

Кармавыя расліны.

Выкарыстанне ў медыцыне Выкарыстоўваюцца пры цынзе, панарыцыях, параніхіях.

Віды Род уключае больш за 300 відаў, некаторыя з іх:

Літаратура

Спасылкі

Draba // The Plant List