Нью-Ёрк, таксама Новы Ёрк () — горад у штаце Нью-Ёрк Злучаных Штатаў Амерыкі, адзін з найбуйнейшых гарадоў свету. Насельніцтва 8 335 897 чалавек (2022, ацэнка), з прыгарадамі — 20,61 млн. Размешчаны на беразе Атлантычнага акіяна ў паўднёва-ўсходняй частцы штата Нью-Ёрк. Нью-Ёрк быў заснаваны ў пачатку XVII стагоддзя галандскімі каланістамі. Да 1664 года горад зваўся «Новы Амстэрдам».

Горад адміністрацыйна складаецца з 5 бора, кожнае з якіх з’яўляецца асобнаю акругаю ў складзе штата: Бронкс (акруга Бронкс), Бруклін (акруга Кінгс), Квінс (акруга Квінс), Манхэтэн (акруга Нью-Ёрк) і Статэн-Айленд (акруга Рычманд). Асноўныя славутасці размешчаны ў Манхэтэне. Сярод іх: гістарычныя хмарачосы (Эмпайр-стэйт-білдынг, Крайслер-білдынг), Ракфелер-цэнтр, мастацкі музей Метраполітэн, Метраполітэн-Опера, Музей сучаснага мастацтва Саламона Гугенхайма (жывапіс), Амерыканскі прыродазнаўчагістрычны музей (шкілеты дыназаўраў і планетарый), легендарны атэль «Чэлсі», штаб-кватэра ААН, Гарлем.20 лепшых месцаў для наведвання ў Нью-Ёрку (en) на сайце падарожніцкага блога aarrestedworld.com

Гісторыя На тэрыторыі, якую сёння займае горад Нью-ЁркГаворачы аб гісторыі горада Нью-Ёрка, трэба мець на ўвазе, што ў сучаснай тэрыторыі ён існуе толькі з 1898 года. Да гэтага існавала некалькі самастойных тэрыторый, і толькі адна з іх называлася горад Нью-Ёрк. Крыніцы не заўсёды надаюць гэтаму значэнне. Адны пры апісанні гісторыі Нью-Ёрка да 1898 года расказваюць толькі аб падзеях у гістарычным Нью-Ёрка — Манхэтэне, замоўчваючы гісторыю астатніх частак цяперашняга горада, іншыя, наадварот, называюць Нью-Ёркам мясціны, якія ў час апісваемых падзей так не зваліся., задоўга да з’яўлення тут еўрапейцаў, жылі такія індзейскія плямёны, як манахатоў і канарсі. Гэта пацвярджаюць знаходкі наканечнікаў стрэл і іншых артэфактаў у раёнах горада, не забудаваных будынкамі, як, напрыклад, Інвуд-Хіл-Парк і Рыверсайд-Парк. Еўрапейскія паселішчы пачаліся ў 1626 годзе з галандскага паселішча Новы Амстэрдам (Nieuw Amsterdam) на паўднёвым ускрайку Манхэтэна. У 1664 годзе англійскія караблі захапілі горад, не сустрэўшы супраціўлення, і ён быў пераназваны ў Нью-Ёрк, у гонар герцага Ёркскага«Kingston Discover 300 Years of New York History Dutch colonies». National Park Service, U.S. Department of the Interior.. У канцы другой англа-галандскай вайны ў 1667 годзе галандцы афіцыйна перадалі Нью-Ёрк англічанам і ўзамен атрымалі калонію Сурынам.

У пачатку Вайны за незалежнасць сучасная тэрыторыя горада была арэнай важных бітваў. У выніку Бруклінскай бітвы ў Брукліне пачаўся вялікі пажар, у якім вялікая частка горада згарэла, і ён да канца вайны трапіў у рукі Вялікабрытаніі, пакуль амерыканцы ізноў нe завалодалі ім у 1783 годзе. Гэты дзень, пад назвай «Дзень эвакуацыі» (англічан), доўга святкаваўся ў Нью-Ёрку.

На працягу XIX стагоддзя насельніцтва горада імкліва расло дзякуючы бурнаму прытоку вялікай колькасці імігрантаўIra Rosenwaike (1972). «Population history of New York City». p.55.. У 1811 годзе быў распрацаваны доўгатэрміновы генеральны план развіцця горада, па якім сетка вуліц была пашырана, ахапіўшы ўвесь Манхэтэн. Да 1835 года Нью-Ёрк абагнаў Філадэльфію, стаўшы самым вялікім горадам Злучаных Штатаў.

У Грамадзянскую вайну трывалыя гандлёвыя сувязі горада з Поўднем, а таксама рост яго імігранцкага насельніцтва, прывялі да расколу паміж прыхільнікамі Саюза і прыхільнікамі Канфедэрацыі, які дасягнуў найвышэйшай ступені ў , самых значных грамадзянскіх беспарадках у амерыканскай гісторыі.

Пасля вайны тэмп іміграцыі з Еўропы рэзка ўзрос, і Нью-Ёрк стаў першым прыпынкам для мільёнаў людзей, якія прыбывалі ў Злучаныя Штаты ў пошуках новага і лепшага жыцця.

У 1898 годзе горад Нью-Ёрк набыў сённяшнія межы: перш ён складаўся з Манхэтэна і Бронкса, далучанага да горада з поўдня, ад акругі Уэстчэстэр (заходні Бронкс у 1874 годзе, астатняя тэрыторыя — у 1895 годзе). У 1898, паводле новага законапраекта, была створана новая муніцыпальная адзінка, першапачаткова названая Вялікі Нью-Ёрк. Новы горад быў падзелены на пяць раёнаў. Раёны Манхэтэн і Бронкс пашырылі свае межы і пакрывалі цяпер тэрыторыю першапачатковага горада і ўсю астатнюю частку Нью-Ёркскай акругі. Раён Бруклін складаўся з горада Брукліна і некалькіх муніцыпалітэтаў ва ўсходняй частцы акругі Кінгс. Раён Квінс быў заснаваны ў заходняй частцы акругі Квінс і пакрываў некалькі невялікіх мястэчак і пасёлкаў, уключаючы Лонг Айленд Сіці, Асторыю і Флашынг. Раён Стэйтэн-Айленд цалкам умясціў акругу Рычманд. Усе былыя гарадскія органы кіравання гэтых раёнаў былі скасаваны. Праз год тэрыторыя акругі Квінс, якая не ўвайшла ў межы раёна Квінс, стала акругай Насо ()Насо (Nassau) не ўваходзіць у горад Нью-Ёрк.. У 1914 заканадаўчыя ўлады штата стварылі акругу Бронкс, а Нью-Ёркская акруга паменшылася да памераў аднаго Манхэтэна. Сёння пяць раёнаў Нью-Ёрка ў асноўным супадаюць межамі з адпаведнымі акругамі.

У першай палове XX стагоддзя горад стаў сусветным цэнтрам прамысловасці, гандлю і сувязі. У 1930-x гадах абрысы Нью-Ёрка ўзняліся ў вышыню з пабудоваю некалькіх найвышэйшых небаскробаў свету. Пасля Другой Сусветнай вайны Нью-Ёрк стаў бясспрэчным сусветным горадам-лідарам. Пабудова штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку сімвалізавала ўнікальнае палітычнае значэнне горада. Нью-Ёрк таксама замяніў Парыж у якасці цэнтру сусветнага мастацтваBurns, Ric (August 22, 2003). «The Center of the World — New York: A Documentary Film (Transcript)» . PBS.. Адначасова з гэтым адбываліся працэсы пераезду часткі насельніцтва ў прыгарады, што прывяло да павольнага памяншэння колькасці насельніцтва. Пасля, змены ў прамысловасці і гандлю і рост злачыннасці ўцягнулі ў 1970-х гадах Нью-Ёрк у сацыяльны і эканамічны крызісChristopher Effgen (September 11, 2001). «New York Crime Rates 1960—2009». Disastercenter.com..

Тэракты 11 верасня 2001 года закранулі і Вашынгтон, але менавіта Нью-Ёрк пацярпеў больш за ўсё ад атак на Сусветны гандлёвы цэнтр і шчыльнага з’едлівага дыму, які працягваў валіць з яго развалін на працягу некалькіх месяцаў пасля падзення веж-двайнят у пажары. Нягледзячы на гэта, расчыстка эпіцэнтра выбуху была скончана хутчэй, чым планавалася. Новы Сусветны гандлёвы цэнтр 1, які быў пабудаваны на месцы былых веж-двайнят Сусветнага гандлёвага цэнтра, з’яўляецца самым высокім небаскробам у Заходнім паўшар’іIt’s official: One World Trade Center to be tallest U.S. skyscraper. CNN. і чацвёртым самым высокім будынкам у свеце. Шпіль новага будынка дасягае сімвалічнай вышыні ў 1776 футаў (541,3 м), якая спасылаецца на год атрымання ЗША незалежнасціNew York City Skyscraper Diagram. Skyscraper Source Media.One World Trade Center On Top As Tallest Building In New York City. The International Business Times..

Рух пратэсту «Захапі Уол-стрыт», мерапрыемствы якога адбываліся ў парку Зукоці ў фінансавым раёне Ніжняга Манхэтэна, пачаўся 17 верасня 2011 года, атрымаўшы ўсеагульную ўвагу і пашырэнне руху супраць сацыяльнай і эканамічнай няроўнасці ва ўсім свецеOccupyWallStreet — About. The Occupy Solidarity Network, Inc..

Геаграфія Горад Нью-Ёрк уключае востраў Манхэтэн, востраў Стэйтэн-Айленд, заходнюю частку вострава Лонг-Айленд, частку паўночнаамерыканскага мацерыка — Бронкс, і некалькі невялікіх астравоў у нью-ёркскай гавані. Нью-Ёрк знаходзіцца прыкладна на 40° паўночнай шыраты і 74° заходняй даўгаты. Найвышэйшым пунктам Нью-Ёрка з’яўляецца пагорак Тот-Хіл, вышынёй 125 метраў, які знаходзіцца на Стэйтэн-Айлендзе, які з’яўляецца самым узгорыстым, прасторным і найменей заселеным раёнам горада. У густанаселеным Манхэтэне, наадварот, зямля абмежаваная і дарагая, што тлумачыць такую вялікая колькасць высокіх будынкаў і небаскробаў. Згодна з Бюро Перапісу ЗША, горад мае плошчу 1214,4 км², з якіх 785,6 км² — суша і 428,8 км² (35,31 %) — вада.

Паводле апошніх геалагічных даследаванняў амерыканскіх навукоўцаў, праведзеных у 2008 годзе, у 40 кіламетрах на поўнач ад горада перасякаюцца два геалагічныя разломы, што робіць імавернымі землетрасенні магнітудай да 7 балаў. Прычым месца перасячэння размяшчаецца побач з АЭС. Таму будуць распрацаваны дадатковыя меры абароны будынкаў і атамнай электрастанцыі.

Клімат Нью-Ёрк знаходзіцца на параўнальна нізкіх шыротах: так, Нью-Ёрк ляжыць прыкладна на адной шыраце са Стамбулам, Мадрыдам, Ташкентам, Баку і Пекінам. Па класіфікацыі клімату Кёпена, Нью-Ёрк знаходзіцца на мяжы паміж вільготным кантынентальным і вільготным субтрапічным кліматам. Ападкі размеркаваны параўнальна раўнамерна на працягу года. Сярэднегадавая колькасць гадзін сонечнага ззяння — 2680 гадзін. Нягледзячы на тое, што горад знаходзіцца на ўзбярэжжы акіяна, розніца ў тэмпературы паміж летам і зімой досыць вялікая, бо пераважны рух паветраных мас праходзіць з боку мацерыка. Уплыў акіяна другарадны, але ўсё ж некалькі змякчае ваганні тэмператур. Яшчэ адным фактарам з’яўляецца шчыльная гарадская забудова, якая робіць горад некалькі цяплейшым, чым наваколлі.

Зімою ў Нью-Ёрку тэмпература ў сярэднім вагаецца паміж −2 °C і +5 °C, з нярэдкімі адхіленнямі ад нормы. Амаль кожнай зімой выпадае снег, у сярэднім 60 см на год. Вясна мяккая, з тэмпературай ад 7 °C да 16 °C. Летам у Нью-Ёрку параўнальна горача, сярэдняя тэмпература вагаецца ад 19 °C да 28 °C, маюцца перыяды высокай вільготнасці паветра. Часта тэмпература перавышае 32 °C, а зрэдку дасягае 38 °C спякоты і вышэй. Восень у Нью-Ёрку прыемная, з тэмпературай ад 10 °C да 18 °C. Аднак нью-ёркскае надвор’е вельмі непрадказальнае і час ад часу здзіўляе нью-ёркцаў мяккай, амаль бясснежнай зімой або даволі адчувальнай прахалодай летам. Бывала, што яшчэ ў красавіку здаралася моцная мяцеліца, якая пакрывала Нью-Ёрк тоўстым пластом снегу. Часам тэмпература можа рэзка вагацца ад дня да дня. Вандроўцам рэкамендуецца сачыць за прагнозам надвор’я і мець некалькі відаў адзення позняй восенню і ранняй вясной.

Эканоміка

Нью-Ёрк з’яўляецца цэнтрам міжнароднага бізнесу і гандлю ў свеце, а таксама шматлікіх галін прамысловасці ў Злучаных Штатах. Ён з’яўляецца фінансавым цэнтрам краіны: у ім находзяцца такія біржы, як Нью-Ёркская фондавая біржа, NASDAQ, American Stock Exchange, New York Mercantile Exchange і New York Board of Trade. Нью-Ёркская фінансавая галіна засяроджана на Уол-стрыт у ніжнім Манхэтэне. Горад з’яўляецца буйным цэнтрам банкаўскай справы і фінансаў, сусветнага гандлю, транспарту, турызму, рынку нерухомасці, новых сродкаў масавай інфармацыі, а таксама традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі, рэкламы, юрыдычных паслуг, бухгалтарскага ўліку, страхавання, моды і мастацтва ў Злучаных Штатах. Нью-Ёркская фондавая біржа на Уол-стрыт — найбуйнейшая ў свеце біржай па агульнай рыначнай капіталізацыі публічных кампаній2013 WFE Market Highlights . World Federation of Exchanges..

Нерухомасць з’яўляецца асноўнай рухаючай сілай у эканоміцы горада. Агульны кошт усёй маёмасці Нью-Ёрка быў ацэнены ў 914,8 мільярдаў долараў ЗША на 2015 годDepartment of finance publishes fiscal year 2015 tentative assessment roll . New York City Department of Finance.. Кампанія Time Warner Center мае найвялікшую колькасць уласнасці ў горадзе. Станам на 2013 год сусветныя рэкламныя агенцтвы Omnicom Group і Interpublic Group, якія базіруюцца ў Манхэтэне, разам мелі гадавы прыбытак каля $ 21 млрд, што адлюстроўвае ролю Нью-Ёрка ў якасці вядучага сусветнага цэнтра рэкламнай індустрыі.

Нью-Ёрк быў першапачатковым цэнтрам амерыканскай кінематаграфіі, пакуль яна не перамясцілася ў Галівуд, але і цяпер у Нью-Ёрку працягваюць вырабляць некаторыя фільмы і тэлеперадачы. Нью-Ёрк таксама сталіца моды ЗША, тут находзяцца штаб-кватэры шматлікіх мадэльераў. У Нью-Ёрку находзіцца мноства выдавецтваў, і тут часта ўпершыню друкуюцца новыя кнігі. Іншыя важныя сектары ўключаюць медыцынскія даследаванні і тэхналогіі, некамерцыйныя ўстановы і ўніверсітэты.

Транспарт