Гвіда Гвініцэлі (; каля 1230-1276) — найбуйнейшы з паэтаў Італіі да Дантэ і непасрэдны настаўнік Дантэ ў лірыцы.
Біяграфія Паходзіў з Балонні са старажытнай знакамітай сям'і. Памёр у выгнанні. Да нас дайшла толькі нязначная колькасць твораў Гвініцэлі (канцон і санетаў), але гэтыя творы лічацца першымі ўзорамі арыгінальнай італьянскай паэзіі. Да Гвініцэлі італьянская паэзія, «сіцылійская школа», наследвала творы правансальскіх трубадураў; Гвініцэлі спалучыў у сваёй творчасці, з аднаго боку, філасофскія і спірытуалістычныя элементы (канцоны), успрынятыя Дантэ ад Гвініцэлі, а з другога - паэтычны рэалізм (некаторыя санеты Гвініцэлі - рэальныя малюнкі, незвычайныя для яго папярэднікаў). Школа Гвініцэлі, так званая «Балонская», з'яўлялася першым носьбітам «dolce stil novo» - «салодкага новага стылю».
Бібліяграфія Salvadori Giulio. Guido Guinizelli. 1893. Vossler Karl. Guido Guinizelli. 1904.
Катэгорыя:Італьянскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Італіі Катэгорыя:Паэты XIII стагоддзя