Надзея — славянскае жаночае імя, паходзіць ад  Элпіс.

Паходжанне імя Імёны Вера, Надзея, Любоў у хрысціянскім іменаслове суадносяцца з мучаніцамі-сёстрамі, пацярпелымі калі 120 (або каля 137) года па загадзе імператара Адрыяна. Другой па старшынстве сястры — Элпіс (Надзеі) было на момант смерці, паводле падання, 10 гадоў.

Надзея як уласнае імя ўзнікла ў IX ст. пры перакладзе богаслужбовых кніг са старажытнагрэчаскай на царкоўнаславянскую мову. У адрозненне ад імёнаў пераважнай большасці хрысціянскіх святых, імёны сясцёр былі калькаваны.

Вядомыя носьбіткі Святая Надзея (пам. 137) — хрысціянская пакутніца II ст. Надзея Рыгораўна Грэкава (1910—2001) — беларуская палітычная і дзяржаўная дзяячка. Надзея Андрэеўна Ермакова (нар. 1953) — беларуская эканамістка, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (2011—2014). Надзея Валер’еўна Скардзіна (нар. 1985) — беларуская біятланістка, алімпийская чэмпіёнка (2018).

Катэгорыя:Жаночыя імёны