Васі́ль Уладзі́міравіч Бы́каў () — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Другой сусветнай вайны. Народны пісьменнік Беларусі (1980).

Большасць твораў — аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Другой сусветнай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця.

Біяграфія

Паходжанне Род Васіля Быкава вядомы ад Лук’яна Быка, селяніна 2-й паловы XVIII стагоддзя, імавернага першапасяленца вёскі Бычкі, назва якой фактычна перадае неафіцыйнае прозвішча яго нашчадкаў. Сем’і сыноў Лук’яна — Аўласа і Фадзея былі прыгоннымі маёнтка Слабодка памешчыка Штромберга. Унук Аўласа — Янка Мацееў Бык згадваецца ў інвентары 1845 года як (слуга пры панскім доме)Вадзім Урублеўскі. Кубліцкі праваслаўны прыход Лепельскага павета Віцебскай губерні ў метрычных кнігах сярэдзіны ХІХ ст. (да гісторыі малой радзімы і генеалогіі роду Васіля Быкава) // Герольд Litherland. — № 22. — С. 63—69.. Янка Мацееў Бык, напэўна, і быў бацькам Фёдара Быка, дзеда пісьменніка, якога ён згадвае ў сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «Доўгая дарога дадому»: «Другі дзед быў селянін-адыходнік, сезонна рабіў на прамысловых прадпрыемствах у Курляндыі, там жа пад канец жыцця выбіўся ва ўпраўляючыя цагельнага завода»Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. — Менск, 2004. — С. 12.. У канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. прозвішча сям’і пад уплывам русіфікацыі набыло цяперашнюю форму — Быкаў.

Дзяцінства і маладыя гады

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Уладзіміра Фёдаравіча Быкава, удзельніка Першай сусветнай вайны, і Ганны Рыгораўны (па параджэнні Скрабатун), дачкі рыбака. Бацька быў ураджэнцам Бычкоў, маці суседняга Завулка, які паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года апынуўся ў складзе ПольшчыВасіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. — Мінск, 2004. — С. 11—13.. З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939 годзе скончыў 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Аднак увосень 1940 года ў сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў пакінуць вучобу. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН № 5, дзе вучыўся да мая 1941 года. У чэрвені 1941 года экстэрнам здаў экзамены за дзясяты клас.

Другая сусветная вайна Напад Германіі на СССР у час Другой сусветнай вайны заспеў яго ва Украіне, дзе ён удзельнічаў у фартыфікацыйных работах. Падчас адступлення, у Белгарадзе, адстаў ад сваёй калоны, пасля быў арыштаваны і ледзь не расстраляны як нямецкі шпіёнВасиль Быков. Долгая дорога домой. Отрывки из книги. С белорусского. Перевод и вступительная заметка Натальи Игруновой // Дружба народов. — 2003. — № 8. .

Як баец інжынернага батальёна будаваў ваенныя аб’екты ад Гомеля да Варонежа. Зімой 1941—1942 гадоў жыў на станцыі і ў Аткарску Саратаўскай вобласці, дзе вучыўся ў чыгуначнай школе. Паводле слоў Рыгора Барадуліна, у 1980 годзе Быкаў успамінаў, што ў 1941 годзе ў прыфрантавой зоне было гола, елі фруктовы чай, шмат было самастрэлаў.

Улетку 1942 года прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча, з 80 чалавек яго выпуску ацалела толькі чацвёра. Увосень 1943 года атрымаў званне малодшага лейтэнанта. Ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю, Знам’янку.

Падчас паранены ў нагу і жывот, памылкова запісаны загінулым; падзеі пасля ранення сталі асновай аповесці «Мёртвым не баліць». Бацькі Васіля Быкава атрымалі паведамленне, што сын гераічна загінуў у баях з нямецкімі захопнікамі каля Кіраваграда, імя было напісана на агульным абеліску.

У пачатку 1944 года тры месяцы быў у шпіталі.

Пазней удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай аперацыі, вызваленні Румыніі. 3 дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю — старшым лейтэнантам, камандзірам узвода палкавой, потым армейскай артылерыі. Служыў ва Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе.

Гродзенскі перыяд Пасля дэмабілізацыі з 1947 года Васіль Быкаў у Гродне, працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда» (1947—1949). У 1949—1955 гадах зноў служыў у Савецкай Арміі на Курылах. Пасля дэмабілізацыі (маёр запасу) працаваў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам газеты «Гродзенская праўда» (1956—1972). Агулам Васіль Быкаў пражыў у Гродне 25 гадоў — 1947—1949 і 1955—1978 гады. Менавіта у Гродне напісаў «Мёртвым не баліць», «Жураўліны крык», «Альпійскую баладу», «Сотнікава (Ліквідацыю)», «Пайсці і не вярнуцца».

Жыў на Вялікай Траецкай, 28 і Свярдлова, 18, Парыжскай камуны, 9. Паводле мясцовых жыхароў, у садзе ў двары дома па Вялікай Траецкай, 28 ёсць дрэвы, якія саджаў Быкаў. У двары дома на Свярдлова, 18 расце дуб, які, паводле сведчання ўнука пісьменніка, некалі пасадзіў Быкаў. На Дамініканскай, 5 размяшчалася мастацкая майстэрня, дзе ён працаваў у першыя гады гродзенскага перыяду. На левым беразе Нёмана меў гараж, дзе захоўваў тэхніку, у тым ліку маторную лодку, на якой любіў вандраваць па рацэ.

Васіль Быкаў у час гутаркі з Аляксеем Гардзіцкім успамінаў, што «на пачатку літаратурнага шляху мяне вельмі падтрымаў, проста сказаў, што я павінен пісаць, Георгій Шчарбатаў. Я не ведаю, што ён заўважыў, але ён так сказаў. Прынамсі, я яму абавязаны, што стаў пісьменнікам, бо мог бы ім і не стаць.»Поўны збор твораў у 14 тамах. Том 10. Кніга 1. — Мн., 2005. — С. 86..

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1959 года (Гродзенскае аддзяленне). Выступаў як журналіст. У абласным і рэспубліканскім друку пачалі з’яўляцца яго замалёўкі, фельетоны, нарысы. Быў абраны сакратаром Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР (1972—1978).

Мінскі перыяд. Грамадская дзейнасць У 1978 годзе пераехаў на сталае жыццё ў Мінск. 3 гэтага часу займаўся выключна творчай працай. Уваходзіў у склад праўлення СП СССР, Рады СП БССР, рэспубліканскага Савета Фонду міру.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1978—1989). Народны дэпутат СССР (1989). У 1988 годзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту. Бескампраміснасць прозы Быкава часта станавілася прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменніка ў ачарненні савецкага ладу.

Быў прэзідэнтам Беларускага . У 1990 годзе абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», заставаўся на гэтай пасадзе да 1993 годаhttps://gazetaby.com/cont/art.php?&sn_nid=93192. У кастрычніку 1993 года падпісаў адкрыты «».

Перад першымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі (чэрвень 1994 года) быў даверанай асобай кандыдата Зянона Пазняка, выступаў у гэтай якасці ў час паездак па Беларусі і на тэлебачанні. У лістападзе 1994 года наведаў Ізраіль і падзяліўся сваімі ўражаннямі ў нарысе для зборніка «Поклон тебе, Иерусалим» (1996). Узначаліў арганізацыйны камітэт мітынгу 24 сакавіка 1996 года, з якога пачаліся падзеі Мінскай вясны, накіраванай супраць інтэграцыйных пагадненняў Беларусі і Расіі. У папярэдні час і ў далейшым адкрыта выступаў супраць прарасійскай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.

Эміграцыя. Апошнія гады Нападкі на Васіля Быкава, якія зноў пачаліся на радзіме ў сярэдзіне 1990-х гадоў, і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу.

У пачатку 1998 года Васіль Быкаў на запрашэнне Фінскага ПЭН-цэнтра вырашыў пажыць у Фінляндыі, куды і пераехаў разам з жонкай у чэрвені таго ж года. У снежні 2002 года Васіль Быкаў пасяліўся ў Чэхіі, перад гэтым пэўны час жыў у Германіі. У 2002 годзе апублікаваў кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому». У Чэхіі перанёс аперацыю, пасля пагаршэння здароўя вярнуўся на Беларусь. Памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзін 30 хвілін у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталя ў Бараўлянах пад МінскамГазета «Витебский проспект», № 25 (314) от 19.06.08 .

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Адпявалі яго ўніяцкія святары, труну пісьменніка накрылі бела-чырвона-белым сцягамГосударство ушло с похорон Быкова (27.06.2003) .

Сям’я У Гродне пазнаёміўся з школьнай настаўніцай Надзеяй Андрэеўнай Кулагінай, якая падпрацоўвала ў «Гродзенскай праўдзе» карэктаркай. Неўзабаве яны пабраліся шлюбам. У час службы на востраве Кунашыр нарадзіліся двое сыноў — Сяргей і Васіль.

У 1977 годзе Быкаў пакінуў сям’ю ў Гродне і з’ехаў у Мінск. Праз год ажаніўся з Ірынай Суворавай (1927—2026), супрацоўніцай «Гродзенскай праўды». У шлюбе дзяцей не было.

Пра выхаванне сыноў Васіль Быкаў успамінаў:

Творчасць

Ранняя творчасць

Творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца ў пасляваенныя гады. Першыя апавяданні Васіля Быкава былі надрукаваны ў часопісе «Вожык» («Дапякло», 1947) і газеце «Гродзенская праўда» (1949, «У той дзень», «У першым баі»). Тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана падзеям вайны.

Сам Васіль Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічвае з 1951 года, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні «Смерць чалавека» і «Абознік». Іх ён паслаў на водгук Міхасю Лынькову. Нягледзячы на ўвогуле ўдалы творчы дэбют, Быкаў не быў перакананы ў тым, што літаратура — яго жыццёвае прызванне. 3 героя апавядання «У першым баі» Мікалая Беражнога пачаліся быкаўскія героі — маладыя афіцэры і салдаты з трагічным франтавым лёсам. У «Жураўліным крыку» (1959) пісьменнік ізноў звярнуўся да ваеннай тэмы. Паводле зместу, шэсць ваенных, кожны з якіх — жывая чалавечая індывідуальнасць, гінуць у барацьбе з нацысцкімі захопнікамі. У наступных яго аповесцях паўстае перад чытачом рэчаіснае адлюстраванне вайны.

Першы зборнік «Ход канём» (1960) раскрывае пасляваеннае жыццё савецкіх людзей. Канец 1950-х — пачатак 1960-х гадоў для Быкава ёсць часам пошукаў самавызначэння ў творчасці. Ён піша сатырычныя мініяцюры, гісторыка-прыгодніцкую аповесць «Апошні баец», серыю навел на маральна-этычныя тэмы, другі цыкл ваенных апавяданняў, нарысы, рэцэнзіі. Аўтар выказвае ўласны погляд на свет, творам уласціва аналітычнае даследаванне чалавечага быцця. Васіль Быкаў імкнецца раскрыць трагічнасць падзей 1941—1945 гадоў, з якімі сутыкаецца галоўны герой яго аповесцей.

Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці «Трэцяя ракета» (1961). Тэма чалавека на вайне адлюстравана таксама ў аповесцях «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Праклятая вышыня» (1968).

Гады савецкага застою. Крытыка Аднак у перыяд застою (1964—1986) афіцыйная савецкая крытыка адмоўна ставілася да праўдзівых аповесцей Быкава пра вайну, у той перыяд запатрабаваны былі патрыятычна-пафасныя творы. Адзін з самых вострых і праўдзівых твораў «Мёртвым не баліць» (1965) быў надрукаваны толькі ў часопісах «Маладосць» і «» праз пратэкцыю рэдактараў Пімена Панчанкі і Аляксандра Твардоўскага. Савецкія крытыкі абвінавачвалі Быкава ў тым, што ён не з тых пазіцый піша пра вайну, скажае праўду, «ачарняе гераічных савецкіх воінаў». Паводле загаду тагачасных галоўных партыйных ідэолагаў (Міхаіла Суслава, Міхаіла Зімяніна і так званага «спецыяліста» па беларускай літаратуры ў Аддзеле прапаганды ЦК КПСС У. Сеўрука) былі арганізаваны калектыўныя пісьмы «незадаволеных» быкаўскім адлюстраваннем падзей вайны. Нягледзячы на тое, што многія савецкія творчыя саюзы, выдавецтва «Мастацкая літаратура» і яго дырэктар Міхаіл Дубянецкі, шматлікія чытачы патрабавалі ўключыць «Мёртвым не баліць» у запланаваны збор твораў Васіля Быкава, Міхаіл Суслаў, а пасля Міхаіл Зімянін загадалі ніколі яе не друкаваць і ўсякія размовы пра выданне спыніць, хоць у многіх краінах гэты твор ужо тады выйшаў асобнай кнігай. Аднак праз ціск грамадскасці аповесць была ўключана ў 4-ы том збору твораў пісьменніка.

У 1970-я гады Быкаў працягвае цыкл аповесцей на ваенную тэму: «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975).

У сваіх творах Васіль Быкаў адлюстроўвае выпрабаванні людзей у барацьбе з нацызмам, паказвае чалавечыя маральныя якасці і каштоўнасці. Творам уласціва філасафічнасць, аналітычнасць, псіхалагізм, глыбокае раскрыццё ўнутранага свету чалавека.