__NOTOC__ 8 студзеня — восьмы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі 1198: Пачатак пантыфікату Інакенція III (Латарыа, граф Сеньі), 176-га Папы Рымскага (1198—1216). 1778: Джэймс Кук адкрыў Сэндвічавы (Гавайскія) астравы. 1815: Каля Новага Арлеана адбылася апошняя бітва англа-амерыканскай вайны. 1919: Мінск быў абвешчаны сталіцай БССР. 1944: Адбыўся Мікулішкаўскі бой паміж жаўнерамі Арміі Краёвай і літоўскімі калабарантамі. 1954: У Беларусі былі ліквідаваны вобласці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая. 1959: Шарль дэ Голь становіцца Прэзідэнтам Францыі. 1961: Французы на рэферэндуме прагаласавалі за прадстаўленне Алжыру незалежнасці. 2020: Здарылася катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам. 2026: Падкантрольныя міжнародна прызнанаму ўраду войскі ў ходзе грамадзянскай вайны ў Емене занялі Адэн.
Нарадзіліся 1037: Су Шы, кітайскі паэт, мастак 1589: Іван Гундуліч, харвацкі паэт 1812: Сігізмунд Тальберг, аўстрыйскі кампазітар 1836: Лоўрэнс Альма-Тадэма, брытанскі мастак нідэрландскага паходжання 1888: Рыхард Курант, амерыканскі матэматык 1894: Максімілян Кольбэ, рэлігійны дзеяч, каталіцкі святы (пам. 14.8.1941) 1911: Уладзімір Дудзіцкі, беларускі паэт, дзеяч беларускай эміграцыі 1924: Алесь Савіцкі, беларускі пісьменнік 1935: Элвіс Прэслі, амерыканскі спявак, кароль рок-н-ролу (пам. 16.8.1977) 1936: Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык (пам. 15.1.1994) 1942: Стывен Уільям Хокінг, англійскі фізік-тэарэтык 1947: Марына Мсціславаўна Няёлава, расійская актрыса 1997: Андрэя Лешкі, славенская дзюдаістка, алімпійская чэмпіёнка 2006: Кэці Граймс, амерыканская плыўчыха, сярэбраная алімпійская прызёрка
Памерлі 1198: Цэлесцін III, Папа Рымскі (нар. каля 1106) 1324: Марка Пола, італьянскі падарожнік. 1337: Джота, італьянскі мастак. 1570: Філібер Дэлорм, французскі архітэктар 1642: Галілеа Галілей, італьянскі філосаф, фізік і астраном (нар. 15.2.1564) 1819: Валянцін Воднік, славенскі паэт, дзеяч нацыянальнага адраджэння (нар. 3.2.1758) 1925: Джордж Уэслі Белаўз, амерыканскі мастак 1948: Курт Швітэрс, нямецкі мастак і пісьменнік (нар. 20.6.1887) 1962: Ражэ Дзюкрэ, французскі фехтавальшчык 1967: Барбара Іванаўна Вержбаловіч, беларуская оперная і канцэртная спявачка (мецца-сапрана) (нар. 13.12.1901) 1976: Чжоу Эньлай, кітайскі дыпламат 1980: Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў (нар. 21.5.1898) 1984: Эрык Кумары, эстонскі арнітолаг 1996: Франсуа Мітэран, прэзідэнт Францыі (нар. 26.10.1916) 1997: Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменніца (нар. 27.12.1906) 1998: Майкл Тыпет, брытанскі дырыжор і кампазітар 2005: Аксела Лутс, эстонская актрыса, сцэнарыст 2017: Джэймс Мэнчэм, першы прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў
108