__NOTOC__

8 чэрвеня — сто пяцьдзясят дзевяты (сто шасцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 536: Сільверый стаў Папам Рымскім. 793: Першы дакументаваны напад вікінгаў на англійскія землі. Пачатак эпохі вікінгаў. 1772: Утворана Магілёўская губерня ў Расійскай імперыі. 1783: Пачалося вывяржэнне вулкану Лакі на Ісландыі. 1924: З’езд былых членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску канстатаваў самароспуск партыі. 1949: Упершыню выйшаў асобным выданнем раман «1984» Джорджа Оруэла. 1958: У Беластоку заснавана беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа». 1958: У Швецыі пачаўся VI чэмпіянат света па футболу, на якім упершыню была прадстаўлена зборная каманда СССР. 1967: У Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музея Якуба Коласа. 1972: Афіцыйна зацверджаны сцяг Бутана. 1978: Аляксандр Салжаніцын выступіў перад Асамблеяй выпускнікоў Гарвардскага ўніверсітэта з прамовай «Расколаты свет». 1978: Выпушчаны першы 16-бітны мікрапрацэсар Intel 8086. 2004: Прынята Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 1546, якой ухвалена стварэнне Часовага ўрада Ірака.

Нарадзіліся 1625: Джавані Даменіка Касіні, італьянскі і французскі астраном 1671: Тамаза Альбіноні, італьянскі кампазітар, скрыпач-віртуоз (пам. 17.12.1750) 1810: Роберт Шуман, нямецкі кампазітар, дырыжор, музычны крытык, педагог (пам. 29.7.1856) 1837: Іван Крамской, рускі жывапісец (пам. 24.3(5.4).1887) 1867: Фрэнк Лойд Райт, амерыканскі архітэктар (пам. 9.4.1959) 1881: Віктар Зелязей, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (пам. 1952) 1922: Уладзімір Белы, вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР (пам. 17.8.1994) 1930: Роберт Аўман, ізраільскі матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2005) 1951: Боні Тайлер, валійская спявачка 1955: Цім Бернерс-Лі, брытанскі інжынер, камп’ютарны спецыяліст 1977: Канье Уэст, амерыканскі музычны прадзюсар і рэпер 1986: Сяргей Крывец, беларускі футбаліст 2002: Атынг Му, амерыканская бягуха

Памерлі 632: Мухамад, прарок, заснавальнік Ісламу (нар. 571?) 1042: Хардэкнуд, кароль Даніі 1376: Эдуард Чорны Прынц, сын Эдуарда III, караля Англіі 1809: Томас Пейн, амерыканскі публіцыст, «хросны бацька» ЗША 1865: Джозеф Пакстан, англійскі інжынер, батанік 1876: Жорж Санд, французская пісьменніца 1956: Мары Ларансен, французская мастачка 1973: Вальтэр Дэксель, нямецкі мастак 1991: Уладзімір Шахавец, беларускі перакладчык і пісьменнік (нар. 26.11.1918) 2009: Амар Бонга, прэзідэнт Габона 2016: П’ер Абер, прэзідэнт Швейцарыі 2018: Міхась Мушынскі, беларускі крытык, літаратуразнавец 2022: Серж Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык

Святкуюць Сусветны дзень акіянаў Карэлія, Расія: Дзень Рэспублікі

608