Казло́вічы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 14 км на поўнач ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы, за 1,5 км ад аўтадарогі Жабінка — Вялікія Матыкалы, на правым беразе ракі Лясной.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. З’яўлялася цэнтрам аднайменнага маёнтка, які быў уласнасцю Брэста. У 1876 годзе вёска ў Косіцкай воласці. У 1890 годзе вёска — цэнтр сельскагаспадарчага таварыства, якому належала 142,5 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.
У 1905 годзе вёска і маёнтак Казловічы Гарадскія ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Казловіцкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 93 вяскоўцы.
27 кастрычніка 1949 года арганізаваны калгас імя Сталіна, у які ўступілі 44 гаспадаркі са 135. Згодна з пастановай ЦК КП(б)Б і Савета Міністраў БССР ад 9 снежня 1949 года ператвораны ў саўгас «Рассвет». З 16 ліпеня 1954 года да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Цюхініцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..
Інфраструктура Бібліятэка Клуб Фельчарска-акушэрскі пункт Аддзяленне сувязі
Насельніцтва 59 жыхароў (1820) 16 двароў, 104 жыхары (1876) 21 двор, 155 жыхароў (1897) 196 жыхароў (1905) 22 двары, 157 жыхароў (30.9.1921) 537 жыхароў (1959) 431 жыхар (1970) 103 гаспадаркі, 211 жыхароў (1997) 76 гаспадарак, 187 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны Сад савецка-польскай дружбы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна