Георг Хэрвег (Гервег) (; ,  — , ) — нямецкі паэт.

Увосень 1842 пазнаёміўся з К. Марксам. Зблізіўся з М. А. Бакуніным і А. І. Герцэнам. Гервег стаў адным з вядучых аўтараў «Рэйнскай газеты» і атрымаў прызнанне К. Маркса. У вершы «Партыя» (1842) Гервег адстойваў ідэю партыйнасці паэзіі, якая разумеецца як служэнне сілам прагрэсу. Пісаў сатырычныя вершы, накіраваныя супраць ворагаў Рэвалюцыі 1848-49. У той жа час Гервег зблізіўся з Ф. Ласалем і ў 1863 стварыў гімн для , апублікаваны ў газеце «Der Landbot»Колас Якуб. Збор твораў у 20 т. Том 11. Паэма "На шляхах волі", Пераклады / рэд. тома М. І. Мушынскі — Мінск: Беларуская навука, 2010.

Пераклад гімна па-беларуску быў апублікаваны ў «Нашай ніве» за 28 верасня 1907 году, №30. Мяркуемы аўтар перакладу — Якуб Колас.

Зноскі