thumb|right|250px|Схема сутыкнення самалётаў Сутыкненне двух Ту-134 над Днепрадзяржынскам — авіякатастрофа, якая адбылася ў суботу 11 жніўня 1979 года і стала адной з найбуйнейшых у гісторыі авіяцыі.
11 жніўня 1979 года ў 13 гадзін 35 хвілін у небе ў раёне Днепрадзяржынска на вышыні 8400 метраў сутыкнуліся два самалёты Ту-134А кампаніі "Аэрафлот", у выніку чаго загінулі ўсе 178 пасажыраў абодвух рэйсаў. Паводле колькасці ахвяр гэта авіякатастрофа ў гісторыі Украіны і Ту-134 займае першыя месцы, у гісторыі Савецкага Саюза і сутыкненняў у паветры ў свеце — другое, а сярод сутыкненняў самалётаў наогул — трэцяе. У спісе загінулых апынуліся 17 членаў узбекскага футбольнага клуба «Пахтакор», праз гэта трагедыя набыла асаблівы рэзананс.
Ту-134А борт № 65816 ляцеў па рэйсе 7628 Чалябінск—Варонеж—Кішынёў, а Ту-134АК борт № 65735 - па рэйсе 7880 Ташкент—Гур'еў—Данецк—Мінск.
Экіпаж самалёта Ту-134А СССР-65735 пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Спасылкі Память: «Пахтакор-79» BBC: Трагедия «Пахтакора»: как это было Піке над Дніпропетровщиною. Сьогодні виповнюється 30 років із дня авіакатастрофи, в якій загинула команда «Пахтакор». Тепер у Курилівці поставили пам’ятник футболістам // «Україна Молода» № 145 за 11 серпня 2009 року По следам авиакатастрофы (гибель ф/к «Пахтакор») (geocaching.su) Оставшиеся на небесах (Блог Яўгена Панкратава і фільм «Тайна гибели "Пахтакора"») Последний полет «Пахтакора» (Комсомольская правда, 13 жніўня 2009)
Катэгорыя:Авіякатастрофы Катэгорыя:Днепрапятроўская вобласць Катэгорыя:ФК Пахтакор Ташкент Катэгорыя:Катастрофы ва Украіне Катэгорыя:Катастрофы 1979 года Катэгорыя:1979 год ва Украіне Катэгорыя:1979 год у Мінску Катэгорыя:1979 год у Ташкенце Катэгорыя:Падзеі 11 жніўня Катэгорыя:Жнівень 1979 года