Нарача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нарач.
Геаграфічнае становішча Размешчаны ў заходняй частцы Вілейскага раёна. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Нарач знаходзіцца за 17 кіламетраў ад райцэнтра горада Вілейка, за 115 кіламетраў ад горада Мінска. Нарачанскі сельсавет мяжуе з Іжскім, Любанскім, Асіпавіцкім сельсаветамі Вілейскага раёна і Вішнеўскім сельсаветам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бараўцаўскі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бараўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 11 верасня 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нарач, сельсавет перайменаваны ў Нарачанскі. 16 снежня 1982 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рускасельскага сельсавета (24 населеныя пункты: Бабішча, Вайдзені, Гіры, Доўгае, Кавалі, Камарышкі, Канстанполле, Касічы, Красніца, Кузьмішкі, Купля, Ляхаўшчына, Мацавічы, Мечаі, Мішуты, Наберажная, Падклённе, Парамец-II, Прынта, Родзевічы, Рускае Сяло, Ручыца, Ялажычы, Ярмолічы)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737)..
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек, з іх 94,0 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1429 чалавек.
Дэмаграфія Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 1652, у тым ліку: Маладзей працаздольнага ўзросту — 246 Працаздольнага ўзросту — 936 Старэй працаздольнага ўзросту — 470
Склад Нарачанскі сельсавет уключае 35 населеных пунктаў: Бабішча — вёска. Бараўцы — вёска. Вайдзені — вёска. Гіры — вёска. Доўгае — вёска. Жарсцвянка — вёска. Заброддзе — вёска. Кавалі — вёска. Камарышкі — вёска. Канстанполле — вёска. Кардон — вёска. Касічы — вёска. Клаўсюты — вёска. Красніца — вёска. Кузьмішкі — вёска. Купля — вёска. Ляхаўшчына — вёска. Маргі — вёска. Мардасы — вёска. Мацэвічы — вёска. Мішуты — вёска. Мячаі — вёска. Набарэжная — вёска. Навасады — вёска. Нарач — аграгарадок. Падкленне — вёска. Папоўцы — вёска. Парамец 2 — вёска. Прынта — вёска. Радзевічы — вёска. Рускае Сяло — вёска. Ручыца — вёска. Урэчча — вёска. Ялажычы — вёска. Ярмолічы — вёска.
Вытворчая сфера Нарачанскае лясніцтва ДЛГУ «Вілейскі лясгас» ДУП «Вілейская ЖКГ» кацельная Нарач ПАВП-16 ААТ «Нарачанскія зоры» ААТ «Вілейскі райаграсэрвіс» дапаможная гаспадарка «Дружба»
Сацыяльна-культурная сфера, адпачынак Ахова здароўя: сельская доктарская амбулаторыя, 2 фельчарска-акушэрскіх пункта Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа, дашкольная ўстанова Культура: СДК, клуб-бібліятэка. У вёсцы Красніца размешчана аграэкасядзіба «Рачная», у вёсцы Навасады — «Таямніца».
Вядомыя асобы Сымон Барыс (нар. 1937) — беларускі педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык, краязнаўца. Выпускнік Рускасельскай сярэдняй школы.Вучань і яго настаўніца з Рускасельскай школы сустрэліся праз 56 гадоў (+ старое фота) // «Рэгіянальная газета»
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Вілейскі райвыканкам
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе