Віктар Амадэй II (;  — ) — герцаг Савойскі ў 1675—1730 гадах, кароль Сіцыліі ў 1713—1720 гадах, кароль Сардзінскага каралеўства ў 1720—1730 гадах. Сын Карла Эмануіла II.

Шлюб з Ганнай Марыяй Арлеанскай, пляменніцай Людовіка XIV уцягнуў яго ў залежнасць ад Францыі. У 1690 годзе далучыўся да антыфранцузскай Аўгсбургскай лізе; у 1696 годзе, не дамогшыся ад Іспаніі перадачы яму, як саюзніку, Ламбардыі, заключыў з Францыяй мірны дагавор у Турыне (пацверджаны Рысвікскім дагаворам 1697).

У вайне за іспанскую спадчыну спачатку выступаў саюзнікам Францыі і выдаў сваю дачку за французскага прэтэндэнта на іспанскі трон Філіпа V, але ў 1703 годзе перайшоў у лагер праціўнікаў Францыі, якая не згаджалася на перадачу яму Ламбардыі.

Паводле Утрэхцкага мірнага дагавора (1713) атрымаў востраў Сіцылію, Ніцу і тытул караля.

Па выніках Вайны чацвярнога саюза быў вымушаны саступіць Сіцылію Аўстрыі, атрымаўшы наўзамен востраў Сардзінію, і ўтварыў разам з П’емонтам, Ніцай і Савояй новае Сардзінскае каралеўства.

Ва ўнутранай палітыцы праводзіў курс асветнага абсалютызму. У 1730 годзе адрокся ад прастола на карысць сына Карла Эмануіла III. У 1731 годзе здзейсніў беспаспяховую спробу вярнуць сабе ўладу. Быў схоплены сынам і памёр у няволі.

Заснавальнік Турынскага ўніверсітэта.

Сям’я і дзеці У Шамберы, 6 мая 1684, Віктар Амадэй II ажаніўся з Ганнай Марыяй Арлеанскай, дачкой Філіпа Арлеанскага і Генрыэты Сцюарт. Дзеці: Марыя Адэлаіда Савойская (1685—1712), у шлюбе з Людовікам, герцагам Бургундскім Марыя Луіза Савойская (1688—1714), у шлюбе з каралём Іспаніі Філіпам V Віктар Амадэй (1699—1715), князь П’емонта Карл Эмануіл III (1701—1773), кароль Сардзініі, герцаг Савойскі і князь П’емонта.

Ужо быўшы ўдаўцом, ён жэніцца марганатычна, 2 жніўня 1730 года ў Турыне на Ганне Каналіс дзі Куміяна (1679—1769), пасля маркізе Спінья. Дзяцей у іх не было.

Таксама на працягу больш чым дзесяці гадоў у Віктара Амедэя была сувязь з маладой Жаннай Жэнеўевай (1670—1736) дачкой Луі Шарля д’Альбер герцага дэ Люін, унучкай знакамітай герцагіні дэ Шэўрэз. Два дзіцяці былі ўзаконены і тытулаваны 14 мая 1701: Віктар Франсуа (1694—1762), маркіз дэ Сюз. Марыя-Ганна-Францыска-Вікторыя (1690—1766), мадэмуазель дэ Сюз, у 1714 ажанілася з Віктарам Амадэем Савойскім (1690—1741), з’яўлялася бабуляй прынцэсы дэ Ламбаль.

Спасылкі

Катэгорыя:Савойская дынастыя Катэгорыя:Герцагі савойскія Катэгорыя:Каралі сіцылійскія Катэгорыя:Каралі сардзінскія Катэгорыя:Генералісімусы Катэгорыя:Удзельнікі вайны за іспанскую спадчыну Катэгорыя:Кіраўнікі П’емонта