Гіяды ( — «дажджлівыя») — рассеянае зорнае скопішча ў сузор’і Цяльца, бачнае няўзброеным вокам. Найярчэйшыя зоркі скопішча ўтвараюць фігуру, падобную да літары «V» разам з аранжавым Альдэбаранам, самай яркай зоркай Цяльца. Аднак Альдэбаран ў скопішча не ўваходзіць, а толькі праецыруецца на Гіяды.
Гіяды размяшчаюцца на адлегласці ў 150 светлавых гадоў ад Зямлі і з'яўляюцца самым блізкім зорным скопішчам. Дыяметр Гіяд складае 75 светлавых гадоў, цэнтральная група зорак скопішча займае сферу дыяметрам прыкладна 10 светлавых гадоў. Згодна з дыяграмай Герцшпрунга — Расела, яго ўзрост складае 625 ± 50 мільёнаў гадоў.
Літаратура
Спасылкі Гіяды на сайце seds.org Гіяды ў базе SIMBAD Размяшчэнне зорак у скопішчы адносна адзін аднаго.
Катэгорыя:Рассеяныя скопішчы Катэгорыя:Астэрызмы Катэгорыя:Цялец (сузор’е) Катэгорыя:Аб’екты Колдуэла