Ігар Уладзіміравіч Акінфееў (; нар. , Віднае, Маскоўская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст, брамнік клуба ЦСКА. Ігрок зборнай Расіі.
Кар’ера Клубная У міжсезонне 2003 года Акінфееў праходзіў зборы з асноўным складам ЦСКА ў Ізраілі, дзе, на думку газеты «Спорт-Экспресс», дзякуючы ўпэўненай, не па гадах сталай гульнёй вырабіў фурор і выглядаў мацней за МандрыкінаЭкспертиза «СЭ» . «Спорт-Экспресс».
Першы свой матч на дарослым узроўні правёў 29 сакавіка 2003 года за ЦСКА ў 1/8 фіналу кубка РФПЛ супраць пецярбурскага «Зеніта» на стадыёне Пятроўскі. Ён выйшаў на другі тайм замест Дзмітрыя Крамарэнкі і адгуляў свой адрэзак «на нуль», прадэманстраваўшы здольнасць трымаць сябе ў руках і добрую рэакцыюПервый крик новорожденного — 23 гола в 8 матчах . «Спорт-Экспресс».
У Прэм’ер-лізе Акінфееў дэбютаваў 31 мая таго ж года. ЦСКА на выездзе сустракаўся з самарскім клубам «Крылы Саветаў» і атрымаў перамогу з лікам 2:0Крылья Советов — ЦСКА 0:2 . ПФК ЦСКА, а сам Ігар адбіў пенальці на апошніх хвілінах сустрэчы ад лідара клуба Андрэя Каракі. Паводле вынікаў сустрэчы Акінфееў быў прызнаны найлепшым іграком матчаШестое чувство не подвело . «Спорт-Экспресс».
У гэтым жа сезоне Ігар правёў адзін матч у еўракубках. Дэбют маладога варатара адбыўся 30 ліпеня супраць македонскага клуба «Вардар», гульня скончылася паразай масквічоў з лікам 1:2Статистика выступлений Игоря Акинфеева в еврокубках . ПФК ЦСКА. На думку Рыната Дасаева Акінфееў у прапушчаных мячах быў не вінаватыНахрапом Европу не возьмёшь . «Спорт-Экспресс».
Міжнародная У сезоне 2004 года Акінфееў правёў за зборную Расіі адзін таварыскі матч, супраць зборнай Нарвегіі. 28 красавіка ў дзень гульні Ігару было 18 гадоў і 20 дзён, такім чынам, варатар стаў самым маладым дэбютантам ў зборнай Расіі за ўсю яе гісторыю. Гульня скончылася з лікам 3:2 на карысць скандынаваўС такой игрой на EURO?! «Спорт-Экспресс». Улетку 2004 года Ігар прыняў удзел у чэмпіянаце Еўропы, на якім ён стаў самым маладым іграком сярод усіх заяўленых, аднак стаў адзіным футбалістам, хто так не выйшаў на поле ў складзе расійскай каманды.
Дасягненні міні|200пкс|Ігар у 2011 годзе Клубныя ЦСКА Чэмпіён Расіі (6): 2003, 2005, 2006, 2013, 2014, 2016 Уладальнік Кубка Расіі (6): 2005, 2006, 2008, 2009, 2011, 2013 Уладальнік Суперкубка Расіі (7): 2004, 2006, 2007, 2009, 2013, 2014, 2018 Уладальнік Кубка УЕФА: 2005
Міжнародныя Расія Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква