Агракліматы́чнае раянава́нне Белару́сі — падзел тэрыторыі Беларусі па ступені спрыяльнасці кліматычных умоў для земляробства. Пры падзеле бяруцца пад увагу такія чыннікі, як сярэдняя тэмпература вегетацыйнага перыяду, працягласці інтэрвалаў з асобнымі тэмпературамі паветра і гадавых сум ападкаў.

Выдзяляюць 3 агракліматычныя вобласці: I. паўночная ўмерана цёплая вільготная; II. цэнтральная цёплая ўмерана вільготная; III. паўднёвая цёплая няўстойліва вільготная.

Для кожнай з гэтых абласцей вызначана спрыяльнасць агракліматычных умоў для вырошчвання тых ці іншых сельскагаспадарчых культур. У адпаведнасці з нарошчваннем кантынентальнасці клімату ў складзе кожнай з абласцей выдзяляюць заходнія і ўсходнія пад-вобласці (на малюнку пункцірная лінія з поўначы на поўдзень). Апошнія ў сваю чаргу падзяляюцца на раёны:

thumb|600px|цэнтр|Агракліматычныя вобласці і раёны Беларусі

Ашмяна — Мінска — Свянцянскі; Нарачана — Вілейскі; Ушацка — Лепельскі; Полацкі; Асвейска — Браслаўскі; Гарадоцка — Віцебскі; Суражска — Лучоскі; Аршанскі; Гродзенска — Івацэвіцкі; Лідска — Івянецкі; Навагрудскі; Баранавіцка — Ганцавіцкі; Барысаўска — Рудзенскі; Бярэзінскі; Горацка — Касцюковіцкі; Пружана — Брэсцкі; Пінскі; Жыткавіцка — Мазырскі; Гомельскі.

Гл. таксама Агракліматычнае раянаванне

Літаратура , С. 28—29

Катэгорыя:Клімат Беларусі Катэгорыя:Сельская гаспадарка Беларусі