Бярнард Эмануілавіч Быхоўскі (,  — ) — беларускі савецкі філосаф.

Біяграфія

7 гадоў вучыўся ў гімназіі. У 1917-20 акцёр Тэатра рускай драмы ў Бабруйску. У 1920-21 акцёр Другога Чырвонаармейскага паказальнага тэатра пры палітаддзеле 16-й арміі Заходняга фронтуБЫХОВСКИЙ Бернард Эммануилович .

Доктар філасофскіх навук (1941), прафесар (1929). Член КПСС з 1920. Скончыў факультэт грамадскіх навук БДУ ў 1923. З 1929 прафесар гэтага ўніверсітэта. Працаваў пераважна на кафедрах філасофіі вышэйшых навучальных устаноў Мінска, Ташкента і МасквыБыховский Бернард Эммануилович .

У 1953—1973 прафесар Маскоўскага інстытута народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава. Памёр пенсіянерамБЫХОВСКИЙ Бернард Эммануилович .

Навуковая дзейнасць Асноўныя працы па праблемах дыялектычнага і , гісторыі заходне-еўрапейскай і сучаснай буржуазнай філасофіі.

Развіваў уяўленне пра філасофію як пра адмысловы знешненавуковы спосаб спасціжэння свету і праявы чалавечага духу. У 20-х неаднаразова звяртаўся да вывучэння псіхааналізу Фрэйда. Кваліфікаваў псіхааналіз як матэрыялістычнае, і дыялектычнае вучэнне.

Аўтар аднаго з першых савецкіх падручнікаў дыялектычнага матэрыялізму — «Очерк философии диалектического материализма», 1930Быховский Бернард Эммануилович .

Актыўны аўтар і рэдактар-арганізатар 3-томнай «Гісторыі філасофіі» (1940—1943), за якую ў ліку іншых быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй. Аднак неўзабаве рушыла асуджэнне Цэнтральным Камітэтам ВКП(б) трэцяга тома ў 1944. Б. Быхоўскі быў названы адным з вінаватых (разам з і Б. С. Чарнышовым) «няправільнага» асвятлення імі класічнай філасофіі 18-19 стст., зняты з пасады загадчыка сектара гісторыі філасофіі Інстытута філасофіі і адпраўлены рэдактарам па філасофіі ў «Вялікую савецкую энцыклапедыю».

Бібліяграфія Нарыс філасофіі дыялектычнага матэрыялізму / Б. Быхоўскі ; Пер. з рус. А. Раманоўскага. 1930 Был ли Спиноза материалистом / Б.Быховский. 1928 Фельдфебели в Вольтерах : (фашизм и философия) / Б. Быховский. 1943 Людвиг Фейербах / Б. Быховский. 1967 Метапсихология Фрейда / Б. Быховский. 1926 О закономерности общественного развития : Стеногр. лекции / Б. Э. Быховский ; Воскрес. коммунист. ун-т. 1928 Джордж Беркли / Б. Э. Быховский. 1970 Сочинения : в 4 т. : [переводы] / Готфрид Вильгельм Лейбниц; [редколлегия: Б. Э. Быховский и др.]. 1982 Шопенгауэр / Б. Э. Быховский. 1975 Метапсихология Фрейда [Микроформа] / Б. Быховский. 1969 Философия Декарта, М. — Л., 1940 Метод и система Гегеля, М., 1941 Основные течения современной идеалистической философии, М., 1957 Неотомизм — современная философия католицизма, в кн.: Наука и религия, М., 1957 Философия неопрагматизма, М., 1959; Фейербах, М., 1967

Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР 1944 за ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (1940-43).

Спасылкі Быховский Бернард Эммануилович

Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Філосафы Расіі