thumb|Галоўнакамандуючы Аўстра-Венгерскай Арміі,Імператар Франц Іосіф I

А́ўстра-венге́рская а́рмія — сухапутныя ўзброеныя сілы Аўстра-венгерскай двуадзінай манархіі з 1867 да 1918 год. Яна складалася з трох частак: Агульная армія (, набор у якую ажыццяўляўся з усіх частак краіны, Імперска-каралеўскі Ландвер ( ці k.k. Landwehr), набор у які ішоў выключна з Цыслейтаніі — паўночнай і заходняй часткі імперыі), і Каралеўскія венгерскія ганведы (, , ці проста honvéd), якія набіраліся ў Транслейтаніі — у асноўным венгерская частка імперыі). З пачатку барацьбы паміж Аўстрыйскай імперыей і венгерскімі паўстанцамі і яшчэ два дзесяцігоддзя апасля венгерскія салдаты неслі службу ці ў змешаных частках ці па-за межамі Венгрыі. Пасля Аўстра-Венгерскага пагаднення 1867 года на свет з’явілася вышейзгаданая троістая армія. У гэтым выглядзе яна праіснавала да распаду Аўстра-Венгерскай імперыі ў 1918 годзе, пасля паразы ў Першай Сусветнай вайне. Фарміраванні агульнай "Імперскай і Каралеўскай Арміі" ( ці k.u.k.) у асноўным былі кепска трэніраваныя і мелі састарэлае ўзбраенне з-за таго, што Аўстрыйская і Венгерская часткі імперыі часта аддавалі перавагу шчодраму фінансаванню сваіх фарміраванняў, замест таго каб аднолькава абмундзіроўваць усе тры часткі арміі. Усе палкі Honvédség і Ландверу складаліся з трох батальёнаў, у той жа час як палкі агульнай k.u.k. арміі былі чатырохбатальённыя.

Гісторыя стварэння Аўстра-Венгрыя пазбегла вялікіх войнаў ад свайго ўтварэння да 1914 года, але паспела паўдзельнічаць у некаторых невялікіх ваенных акцыях. Тым не менш, Генштаб распрацаваў планы баявых дзеянняў на выпадак сур’ёзных канфліктаў з суседнімі краінамі, асабліва з Італіяй, Сербіяй і Расійскай імперыяй. Пад канец 19га стагоддзя армія выкарыстоўвалася ў падаўленнях гарадскіх хваляванняў: у Вене ў 1882 і 1887, у Грацы супраць нямецкіх нацыяналістаў, супраць чэскіх нацыяналістаў у лістападзе 1897 у Празе ды супраць італьянскіх паўстанцаў у Трыесце у 1902. Самай буйной ваенная аперацыяй двуадзінай манархіі была акупацыя Босніі і Герцагавіны ўлетку 1878 году. Войскі пад началам Ёсіпа Філіпавіча і Сцяпана Йаванавіча, якія ўвайшлі ў правінцыю, не чакалі аніякага супраціву, але ж былі сустрэны сур’ёзнымі супрацьдзеяннямі з боку мусульманскага і праваслаўнага насельніцтва. Нягледзячы на паразы пры Магладжы і Тузле, у кастрычніку была ўзята Сараева. Але ж гэтая перамога каштавала Аўстра-Венгрыі каля 5000 забітых і параненых.

Арганізацыйная структура Склад сухапутных сіл Аўстра-Венгрыі Агульная армія () камплектавалася з усіх частак краіны і падпарадкоўвалася імперскаму ваеннаму міністэрству.

Ландвер () складаўся з дзвюх частак: аўстрыйскай і венгерскай (Ганвед), кожная з якіх фінансаваліся на сродкі Аўстрыі і Венгрыі, знаходзіліся у падпарадкаванні ўласнага міністэрства народнай абароны і мела свайго адмысловага начальніка. Абодва Ландверы прызначаліся ў ваенны час для падмацавання агульнаімпэрскай арміі, прычым ўяўлялі з сябе такую ж армію, але з больш слабымі кадрамі. У мірныя часы Ландвер мог выкарыстоўвацца толькі ў выключных выпадках для падтрымання грамадскага парадку і бяспекі.

Рэзерв () прызначаўся для папаўнення Ландвера пры мабілізацыі, а рэкруцкі запас (), які ўтвараўся з тых рэкрутаў, якія заставаліся апасля папаўнення Агульнай арміі і Ландвераў, прызначаўся для замяшчэння стратаў Ландверу падчас вайны, а таксама для ўкамплектавання арміі пры недахопе рэзервістаў пры мабілізаціі.

Ландштурм () склікаўся толькі ў ваенны час або ў прадбачанні вайны і прызначаўся для ўзмацнення імперскай арміі і Ландвераў; Ландштурм складаўся з двух самастойных частак: аўстрыйскага Ландштурма і венгерскага Ландштурма.

Абагульняючым для ўсіх частак Аўстра-венгерскай арміі былі Статуты. Каманднай мовай у імперскай арміі і аўстрыйскім Ландверы была нямецкая, у венгерскім Ганведзе — венгерская, акрамя адной ганведнай дывізіі — Аграмскай, дзе камандавалі на харвацкай мове.

Камплектаванне У Аўстра-Венгрыі быў усеагульны вайсковы абавязак, прызыву падлягалі ўсе мужчыны, узрост якіх дасягнуў 21 год. Не падлягалі прызыву толькі тыя, хто быў абмежаваны ў грамадзянскіх правах па прысуду суда, або непрыдатныя да страявой і нестраявой службы.

Агульны тэрмін воінскай службы — 12 год, 3 гады з якіх у Агульнай арміі (ці 2 гады ў Ландверы), а пасля ў Рэзерве. Некаторыя катэгорыі мелі права адразу быць залічанымі ў Рэзерв. Сярод іх былі: святары і кандыдаты на духоўнае званне, настаўнікі народных школ, дробныя ўласнікі спадчынных пэўных зямельных надзелаў, апякуны непрацаздольных сваякоў альбо непаўналетніх братоў і сясцёр. Ніжнія чыны, па паступленні на службу, залічваліся радавымі; пры добрай стараннасці і паводзінах праз год яны маглі быць выраблены ў яфрэйтары. thumb|Размеркаванне карпусоў У мэтах камплектавання арміі тэрыторыя імперыі была падзелена на 112 акругоў папаўнення (); з іх 102 служыла для камплектавання 102 пяхотных полкоў, 3 — чатырох цірольскіх стралковых палкоў, 4 (у Босніі і Герцагавіны) — чатырох Босне-герцагавінскіх палкоў, 3 (Прыбрэжжа, Фіўме і Далмацыі) — для камплектавання флоту; з марскіх — 2 аўстрыйскіх і адзін венгерскі. Кожны округ падзяляўся на пэўную лічбу прызыўных участкаў ().

У агульным ліку пяхотных палкоў мелася 62 чыста нацыянальных, а менавіта: 35 славянскіх (з іх 5 украінскіх), 12 нямецкіх, 12 венгерскіх, 3 румынскіх; у ліку 26 стралковых батальёнаў — 5 нямецкіх, 8 славянскіх.

У агульным ліку (42) кавалерыйскіх палкоў — 13 славянскіх (з іх 2 украінскіх), 14 венгерскіх, 2 нямецкіх.

Па нацыянальнасцях Аўстра-Венгерская армія складалася з: 47% славян (37% паўночных, 10% паўднёвых), 29% немцаў, 18% венграў, 6% румын і італьянцаў.

Абодва Ландверы таксама камплектаваліся па тэрытарыяльнай сістэме.

Структура злучэнняў Штатная Вышэйшай тактычнай адзінкай структуры імператарскіх сухапутных войскаў з’яўляўся дыслакаваны на асноўных аператыўных накірунках агульнавайсковы корпус двухдывізіённага складу з кавалерыйскай і артылерыйскай брыгадамі і часцямі спецыяльных войскаў пастаяннага складу. Агульная колькасць карпусоў — 16 (1914). Карпусы пазначаліся арабскімі лічбамі ад 1 да 16. Карпусамі камандавалі фельдмаршал-лейтэнанты або генералы.

Спіс карпусоў