— горад у Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Сайтама. Горад быў утвораны 1 мая 2001 года ў выніку аб'яднання гарадоў Урава, Омія і Ёна. 1 красавіка 2005 года да Сайтамы на ўсходзе быў далучаны горад Івацукі. Сайтама з'яўляецца горадам, вызначаным указам урада з 1 красавіка 2003 года. Горад уваходзіць у агламерацыю Вялікага Токіа.
Адміністрацыйныя раёны Сайтама падзяляецца на дзесяць адміністрацыйных раёнаў: Івацукі-ку; Кіта-ку; Мідоры-ку; Мінамі-ку; Мінума-ку; Нісі-ку; Омія-ку; Сакура-ку; Цюо-ку; Урава-ку.
Транспарт Сайтама злучана жалезнай і аўтамабільнымі дарогамі з Токіа (Какудо 16). Аэрапорт Хонда ў горадзе Акегава прызначаны для агульнай авіяцыі. Ён не здзяйсняе транспартных паслуг. Паездка ад міжнародных аэрапортаў Ханеда і Нарыта займае каля дзвюх гадзін.
У сувязі з правядзеннем у 2002 годзе Чэмпіянату свету па футболу была падоўжана лінія Такійскага метрапалітэна Намбоку ад станцыі Акабане-Івабуты да Урава-Місона. Але за межамі Токіа лінія завецца Сайтама-Рэйлвэй ().
Спорт У Сайтаме ёсць дзве футбольныя каманды японскай Джэй-лігі: «Урава Рэдс» і «Омія Ардыя». На новым стадыёне «Сайтама-2002» былі праведзены некалькі матчаў чэмпіянату свету па футболе, у тым ліку адзін паўфінал.
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады прэфектуры Сайтама Катэгорыя:Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 2001 годзе