__NOTOC__
9 ліпеня — сто дзевяносты (сто дзевяноста першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1357: У Празе закладзены Карлаў мост. 1540: Генрых VII Цюдор ануляваў свой чацвёрты шлюб з Ганнай Клеўскай. 1762: Гвардыяй скінуты расійскі імператар Пётр III, змову падтрымала яго жонка, будучая імператрыца Кацярына II. 1807: Тыльзіцкі мірны дагавор паміж Францыяй, Прусіяй і Расіяй. Перадача Беластока і навакольных тэрыторый, населеных пераважна беларусамі, у склад Расіі. 1810: Напалеон анексіраваў Нідэрланды. 1810: Брытанія часова акупавала Рэюньён. 1815: Талейран стаў першым прэм’ер-міністрам Францыі. 1816: Аргенціна абвясціла незалежнасць ад Іспаніі. 1829: Расійская армія на чале з І. Ф. Паскевічам ўзяла турэцкую крэпасць Эрзерум. 1868: 14-ая папраўка ў Кастытуцыю ЗША, якая гарантавала негрыцянскаму насельніцтву поўныя грамадзянскія правы. 1877: Пачатак першага Уімблданскага турніру 1906: У вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра). 1917: Па ініцыятыве настаўнікаў-дэлегатаў З’езда беларускіх арганізацый і партый утвораны Беларускі вучыцельскі хаўрус. 1920: Польскія войскі пакінулі Шацілкі (зараз г. Светлагорск). 1921: Кангрэс ЗША зацвердзіў закон аб стварэнні хоўмлендаў для гавайцаў (англ. Hawaiian Homes Commission Act). 1944: Заканчэнне бітвы за Сайпан перамогай арміі і флоту ЗША над ваеннымі фарміраваннямі Японіі. 1955: Адкрыта Мінская дзіцячая чыгунка. 1975: Прэзідэнт ЗША Джэральд Рудальф Форд сустрэўся з Аляксандрам Салжаніцыным. 1986: Легалізацыя гомасексуальнасці ў Новай Зеландыі. 1992: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Вялікім Герцагствам Люксембург. 1997: Украіна падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з НАТА. 2011: Паўднёвы Судан атрымаў незалежнасць ад Судана. 2017: Абвешчана пра вызваленне іракскага Масула ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».
Нарадзіліся thumb|Ян Неруда 1563: Арацыа Джэнтылескі, італьянскі мастак 1770: Джузэпэ Радзі, італьянскі батанік і ўрач 1834: Ян Неруда, чэшскі пісьменнік 1850: Іван Вазаў, балгарскі пісьменнік (пам. 22.9.1921) 1858: Франц Боас, нямецка-амерыканскі этнограф, антраполаг, лінгвіст (пам. 21.12.1942) 1883: Аляксандр Дубах, беларускі навуковец у галіне меліярацыі і гідралогіі (пам. 1942) 1894: Пётр Капіца, савецкі фізік, акадэмік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1978) 1901: Барбара Картленд, англійская пісьменніца, аўтар шматлікіх любоўных раманаў (пам. 21.5.2000) 1929: Адольф Карнеліс ван Бруген, нідэрландскі малаколаг, батанік 1933: Элем Клімаў, расійскі кінарэжысёр 1937: Дэвід Хокні, англійскі мастак 1946: Уладзімір Някляеў, беларускі паэт, празаік, эсэіст 1946: Бон Скот, вакаліст «AC/DC» 1950: Віктар Януковіч, дзяржаўны дзеяч Украіны 1956: Том Хэнкс, амерыканскі акцёр і прадзюсар 1966: Амелі Натомб, бельгійская пісьменніца 1997: Таццяна Сміт, паўднёваафрыканская плыўчыха, алімпійская медалістка
Памерлі
1441: Ян ван Эйк, нідэрландскі мастак (нар. ~1390) 1702: П'ер Лемойн, французскі салдат, даследчык 1852: Томас Мак-Кенан, 2-і міністр унутраных спраў ЗША 1856: Амедэо Авагадра, італьянскі фізік і хімік 1941: Юры Парыйыгі, эстонскі дзіцячы пісьменнік 1947: Люцыян Жалігоўскі, польскі генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч 1962: Жорж Батай, французскі філосаф і пісьменнік 1985: Шарлота, вялікая герцагіня Люксембургская 1987: Іван Цішчанка, беларускі хімік 1996: Сяргей Курохін, расійскі музыкант-авангардыст, кампазітар 2012: Аляксей Гусак, беларускі матэматык 2024: Ежы Штур, польскі акцёр
Святкуюць Аргенціна: Дзень незалежнасці Аўстралія: Дзень Канстытуцыі Марока: Дзень Хасана II Нунавут, Канада: Дзень Нунавута Палау: Дзень Канстытуцыі Паўднёвы Судан: Дзень незалежнасці
709