Сальвінія плывучая, Сальвінія плаваючая (Salvinia natans) — від папарацей роду сямейства .
Апісанне Аднагадовая водная свабоднаплаваючая разнаспоравая папараць без каранёў, з ніткападобным, пакрытым мяккімі валаскамі сцяблом даўжынёй да 10 см. Лісце сабрана па 3 у кальчакі: два лісты супраціўныя, плывучыя, светла-зялёныя, эліпсападобныя, суцэльнакрайнія, з белаватымі паветранымі пузыркамі па ўсёй паверхні; трэці — падводны, бураваты, рассечаны на ніткападобныя долі, апушаны, нагадвае карані. Каля асновы падводнага ліста ўтвараюцца шарападобныя апушаныя спаракарпіі (сорусы) з мікра- і макраспарангіямі, пакрытыя тонкай скурыстай абалонкай.
Пашырэнне
Трапагенна-барэальны еўразійскі рэліктавы від. Пашырэнне: заходнія, цэнтральныя і ўсходнія раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Сярэдняя Азія, поўдзень Заходняй Сібіры, Далёкі Усход, поўнач Афрыкі, Паўночная Амерыка. У Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэала. Месцы росту: высокаэўтрофныя стаячыя і павольна цякучыя воды поймавых і лясных азёр, старыц, рачных заток глыбінёй 30—70 см. Расце звычайна невялікімі групамі, часам утварае значныя зараснікі.
Асаблівасці біялогіі Размнажэнне споравае і вегетатыўнае (асобнымі галінкамі). Спараносіць у жніўні-верасні. Спелыя споры апускаюцца на дно і перазімоўваюць, вясной усплываюць і прарастаюць. Споры могуць пераносіцца вадаплаўнымі птушкамі далёка за межы паўночнага арэала, але сальвінія ўтрымліваецца там звычайна 1—2 вегетацыйныя перыяды. У паўночных раёнах нярэдка пераходзіць выключна на вегетацыйнае размнажэнне. Функцыі каранёў выконвае падводнае лісце.
Выкарыстанне Дэкаратыўная расліна. Корм для вадаплаўных птушак і звяроў. Вырошчваецца аматарамі-акварыумістамі. border|180px|border|180px|<small>. Аверс<small>. Рэверс
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 133.
Спасылкі
Сальвиния на сайце «Архив природы России»
Катэгорыя:Сальвініевыя Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Акварыумістыка Катэгорыя:Расліны на марках Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1785 годзе