Моладзевая арганізацыя «Фаланстэр» — маладзёжная арганізацыя, заснаваная ў канцы 2010 года ў Мінску, з’явілася як працяг ініцыятывы супольнасці «Забей». Пазіцыяніруе сябе як інтэлектуальная пляцоўка, якая камбінуе дзейнасць навуковых і асветніцкіх гурткоў, лекцый, дыскусій з практычна арыентаванымі дзеяннямі па прасоўванню новых форм арганізацыі моладзі.

Мэты Арганізацыя ставіць сваёй мэтай стварэнне асновы і ўмоў для ўстойлівага развіцця асветніцкага, грамадзянскага, культурнага боку беларускага грамадства праз прымяненне лічбавых тэхналогій у жыцці людзей і супольнасцяў.

Дзейнасць Асноўныя кірункі дзейнасці: захаванне адкрытых і свабодных ведаў, дапамога розным супольнасцям у наладжванні ўнутраных камунікацый з выкарыстаннем адкрытага праграмнага забеспячэння, падтрымка юрыдычных інструментаў, якія дапамагаюць абараняць веды ад пагроз, арганізацыя інтэлектуальных публічных мерапрыемстваў.

Арганізацыя з’яўляецца сузаснавальнікам .

Клубы На базе «Фаланстэра» існуе шэраг адукацыйных клубаў.Образовательные клубы молодежной организации Фаланстер: переступи через собственные стереотипы

Drupal-клуб Drupal-клуб — клуб па вывучэнні сістэмы сайтабудаўніцтва Drupal. Падчас дзейнасці клуба было рэалізавана некалькі сайтаў для некамерцыйных праектаў — Пірацкі Цэнтр і Каталог могілак. Апроч таго, Drupal-клуб праводзіць Drupal-злёты і адзначае Глабальныя дні вывучэння Drupal.

Феміда Фаланстэра Феміда Фаланстэра — клуб па вывучэнні права. Адміністрацыйнае, крымінальнае, аўтарскае права, капірайт і правы чалавека — асноўныя тэмы. Падчас дзейнасці клуба быў створаны «Дапаможнік раварыста».

Linux-клуб Linux-клуб — клуб па вывучэнні адкрытай аперацыйнай сістэмы Linux і іншых opensource прыкладанняў. На сустрэчах клуба разглядаюцца тэарэтычныя пытанні і вырашаюцца практычныя задачы, якія паўстаюць падчас працы з Linux-сістэмамі.

Кібер Кіно. Кінабункер 4.0-beta Кібер Кінабункер — клуб аматараў лічбавых тэхналогіяў у сучасным жыцці. На сустрэчах клуба праглядаюцца стужкі на тэму кіберпанку, антыўтопіяў і камп’ютараў, абмяркоўваюцца тэмы праглядаў, развіваюцца магчымыя сцэнары бачання будучыні Беларусі ў глабалізаваным лічбавым свеце.

800x600 800x600 — клуб, які займаецца асветай людзей на прасунутым узроўні валодання камп’ютарам. На базе клуба разглядаюцца: адкрытыя аперацыйныя сістэмы, праграмы з адкрытым зыходным кодам, гульні па-за залежнасцю ад платформы, цікавыя девайсы.

Мэш-клуб Мэш-клуб — клуб па вывучэнні і развіцці вайфай і мэш-сетак у беларускім грамадстве. На сустрэчах клуба разглядаецца пабудова вайфай-сетак, даследуюцца мэш-тэхналогіі і іх практычнае прымяненне.

Ars nova. Лічбавае мастацтва Ars nova. Лічбавае мастацтва — клуб па вывучэнні open source графічных праграм. На сустрэчах клуба засвойваецца праца з адкрытымі графічнымі прыладамі Gimp і InkScape.

Моўныя клубы (англійская, нямецкая) The Falanster’s Speakers Club — клуб рыторыкі англійскай мовы. Асноўныя прынцыпы клуба: адукацыя, якая кіруецца навучэнцамі, а не выкладчыкамі, ролевая структура для актыўнага ўдзела кожнага навучэнца, самастойнае абіранне формы і фармата навучання (выступы, дэбаты, пастаноўкі і г.д.), праца ў камандзе і ўзаемадапамога, ацэнка сваіх поспехаў на падставе самастойна распрацаваных крытэраў. Wild.de — клуб рыторыкі нямецкай мовы.

Праекты Праекты «Фаланстэра» — увасабленне розных кірункаў дзейнасці арганізацыі з мэтай уплыву на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае і палітычнае жыццё грамадства. Праекты «Фаланстэра» будуюцца паводле прынцыпаў адкрытых супольнасцяў. Усё матэрыялы арганізацыі трымаюцца капілефт-падыходу і публікуюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons BY-SA (3.0 ці 4.0)

Вікіфікацыя Вікіфікацыя — праект арганізацыі, напраўлены на ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці Беларусі (мерапрыемствы ў розных гарадах і мястэчках краіны, прыцягненне валанцёраў, праца з медыя-прасторай і піярам дадзенага кірунку).

Перыядычна «Фаланстэр» ладзіць Вікі-дні, мэта якіх развіццё і прасоўванне адкрытых ведаў, а таксама дадаванне артыкулаў і рэдагаванне беларускага раздзелу Вікіпедыі.Вікі-дзень у Фаланстэры

У 2016 г. скончана праца па стварэнні «Вікі-дапаможніка» — брашуры-інструкцыі для пачаткоўцаў — рэдактараў Вікіпедыі

«Фаланстэр» падтрымлівае міжнародны конкурс «Віківясна-2016».

Дапаможнік раварыста У межах клуба «Феміда Фаланстэра» ў 2013 г. быў створаны «Дапаможнік раварыста», мэта якога прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусі. Прэзентацыя брашуры адбылася ў Мінску.Ці магчыма роварная ўтопія ў Беларусі?

«Дапаможнік» выдадзены пад свабоднай ліцэнзіяй Creative Commons і даступны да загрузкі на дзвюх мовах.

У 2014 г. была створана новая версія «Дапаможніка раварыста». Падчас працы над праектам да яго далучылася некалькі дзясяткаў валанцёраў. У гэтым годзе «Дапаможнік» быў прэзентаваны ў шэрагу гарадоў (Мінску, Гомелі, Магілёве, Брэсце, Гродне, Віцебску, Бабруйску).Фаланстер презентовал обновленную версию «Помощника велосипедиста» Рэпартаж з Гародні. Радыё Рацыя«Изменяй правила!». В Витебске презентовали «Помощник велосипедиста 2.0» Велосипедисты будут менять правила.«Дапаможнік раварыста» едзе ў тур па Беларусі

Кампанія «Мяняй правілы!» У 2014 г. запушчана кампанія «Мяняй правілы!». Яе сутнасць заключаецца ў матывацыі грамаядзян да электроннага ўдзелу грамадства ў супольных справах і вырашэнні агульных праблем на прыкладзе веласупольнасці.

Drupal-злёт Drupal-злёт — мерапрыемства, мэтай якога з’яўляецца развіццё Drupal-супольнасці Беларусі. У 2011 годзе быў праведзены першы Drupal-злёт, які сабраў каля 70 IT-спецыялістаў. У 2012 годзе на Drupal-злёцеВ Минске пройдет очередной Drupal-слет 15-16 декабря было рэалізавана некалькі кірункаў: пераклад модуляў на беларускую мову, у межах хакатона створаны сайт некамерцыйнай ініцыятывы Niekropali.by.При поддержке энтузиастов Drupal запущена электронная база белорусских кладбищ

Турнір Нефармалаў Асобны праект і кірунак дзейнасці — развіццё лакальных супольнасцей. Турнір Нефармалаў прызваны актуалізаваць і развіць дваровы футбол сярод аматарскіх каманд.Відэа з Турніра Нефармалаў-3

Удзел у Руху адкрытых дадзеных У 2014 г. «Фаланстэр» далучыўся да сусветнага Дня руху за Адкрытыя даныя для абмену досведам і абмеркавання бягучых падзей.Open data: якія сакрэты шукаюць актывісты ў публічных дакументахДень открытых данных в Минске Як адкрыць для беларусаў адкрытыя дадзеныя?

Філіял Творчыя Суполкі

У жніўні 2014 года адбылося адкрыццё філіяла Творчых Суполак (Creative Commons) у Беларусі. «Фаланстэр» выступае як інфраструктурная арганізацыя філіяла. Філіял займаецца вывучэннем праблем, звязанных з аўтарскім правам, таксама магчымасці прымянення Creative Commons, GNU GPL і інш, таксаме папулярызуе выкарастанне публічнага ліцэнзавання твораў сярод аўтараў, праводзіць публічныя лекцыі па асновах аўтарскага права і афармлення розных прац у Сеціве.Презентация белорусского филиала Творческих Общин

Галерэя

Гл. таксама Арганізацыя Творчыя Суполкі Ліцэнзіі Creative Commons

Заўвагі

Спасылкі Афіцыйная старонка Афіцыйная старонка на вікі сайта creativecommons.com Старонка праекта на сайце Фаланстэра Старонка на краўдсорсінг пляцоўцы Талака

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2010 годзе