Каралеўства Но́вай Зела́ндыі — аб’яднанне тэрыторый, на якіх манарх Новай Зеландыі прызнаецца главой дзяржавы. Каралеўства Новай Зеландыі складаецца з Новай Зеландыі, астравоў Такелау, антарктычнай тэрыторыі Роса і свабодна асацыяванай дзяржавы Астравы Кука і вострава Ніуэ. Насельніцтвы каралеўства складае каля 4 400 000 чалавек (без Новай Зеландыі — 23 000 чалавек), а агульная плошча 719 188 км² (без Антарктычнай тэрыторыі Роса (450 000 км²) і Новай Зеландыі (268 680 км²) — 508,2 км²).

З 6 лютага 1952 года манархам Новай Зеландыі з’яўляецца каралева Елізавета II. Яе афіцыйны тытул — Елізавета Другая, Божай літасцю Каралева Новай Зеландыі і яе іншых каралеўстваў і тэрыторый, Глава Садружнасці, Абаронца Веры ().

З прычыны таго, што манарх Новай Зеландыі адначасова з’яўляецца главой яшчэ 15 іншых дзяржаў, вядомых як Каралеўствы Садружнасці, то непасрэдна ў Новай Зеландыі манарха прадстаўляе генерал-губернатар. З 23 жніўня 2006 года гэту пасаду займае Ананд Сацьянанд.

Каралеўства Новай Зеландыі не мае дакладнай даты стварэння, але з 1952 года Елізавета II абвяшчае сябе каралевай Новай Зеландыі, а ў 1983 годзе вызначана адзіная ўстойлівая тэрытарыяльная структура Каралеўства.

У адрозненне ад іншых каралеўстваў Садружнасці, каралеўства Новай Зеландыі не з’яўляецца дзяржавай і не мае міжнароднага дзяржаўнага прызнання. Тэрмін «каралеўства Новай Зеландыі» мае канцэптуальны, сімвалічны характар, які ўказвае на адзінства гісторыі і маральных каштоўнасцей розных краін і дзяржаў і на прызнанне адзінага главы дзяржавы. СцягГербТэрыторыяРэгіёнПлошчакм²НасельніцтваСталіцаСтатус 50px 50px Новая Зеландыя Ціхі акіян 268 680 4 377 000 Уэлінгтан Суверэнная дзяржава 50px 50px Астравы Кука Ціхі акіян 236,7 20 000 Аваруа Самакіравальнае дзяржаўнае ўтварэнне 50px 50px Востраў Ніуэ Ціхі акіян 261,46 1 600 Алофі Самакіравальнае дзяржаўнае ўтварэнне 50px 50px Астравы Такелау Ціхі акіян 10 1 400 Нукунону Залежная тэрыторыя 50px 50px Тэрыторыя Роса Антарктыда 450 000 0 — Залежная тэрыторыя сума 719 188 4 400 000

Катэгорыя:Манархія

Катэгорыя:Каланіяльныя імперыі