«Санцзян-Волат» — супольнае беларуска-кітайскае прадпрыемства па выпуску грузавых аўтамабіляў вялікай грузападымальнасці.
Створана ў 1996 годзе. Статутны капітал: 52 млн юаняў. Заснавальнікі — Мінскі завод колавых цягачоў (30 %) і аб’яднанне «Санцзян» пры кітайскай групавой кампаніі касмічнай прамысловасці (70 %). У 1998 быў збудаваны завод у горадзе Сіагань (правінцыя Хубэй). Праектная магутнасць: 300 машын у год.
Санкцыі 23 красавіка 2026 года прадпрыемства уключана ў Чорны спіс ЕўрасаюзаCOUNCIL IMPLEMENTING DECISION (CFSP) 2026/503.
Крыніцы
Катэгорыя:Мінскі завод колавых цягачоў Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Кампаніі Кітая Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС