Ака́нт, таксама аканф () — характэрны малюнак упрыгожванняў карынфскіх і складаных капітэляў, мадульёнаў, акратэрыяў. Акантывы арнамент характэрны таксама для дэкору фрызаў і карнізаў. thumb|злева|150px|Уільям Морыс. Малюнак для шпалер

Названы па аналогіі з травяністай раслінай акантам з сямейства акантывых, што расце ў Міжземнамор'і. Форма яго лісця, з некалькімі вострымі канцамі, якая нагадвае мядзведжую лапу, стала асновай для малюнка.

Матыў узнік у антычным мастацтве. У стылізаваным выглядзе шырока сустракаўся ў грэчаскай, рымскай і візантыйскай архітэктуры, мастацтве. За час свайго існавання акант як элемент арнаментыкі зведаў нямала змен, асабліва актыўна акант змяняўся ў эпоху Сярэднявечча і ў Новы час. Адрозніваюць некалькі відаў аканта: рымскі, грэчаскі, візантыйска-раманскі, гатычны і завіток аканта эпохі АдраджэнняІнфармацыя з энцыклапедыі інтэр'ерных ідэй 4living.ru .

Спасылкі

Катэгорыя:Арнамент