Мязе́нская губа — адзін з чатырох найбуйнейшых заліваў Белага мора, разам з Дзвінскай губой, Анежскай губой і Кандалакшскім залівам.

Мязенская губа, якая ляжыць на поўдзень ад паўвострава Канін, — самая ўсходняя з іх. Размешчана ў Архангельскай вобласці і Ненецкай аўтаномнай акрузе на паўночным захадзе Расіі.

Даўжыня 105 км, шырыня 97 км, глыбіня 5—25 м; плошча акваторыі складае 6630 км². Пры ўваходзе ў Мязенскую губу знаходзіцца востраў Маржовец. Упадаюць дзве асноўныя ракі — Кулой і Мязень. Прылівы да 10 м.

Літаратура

Катэгорыя:Залівы Белага мора Катэгорыя:Залівы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Архангельскай вобласці