Васіль Мікітавіч Лубя́ка (нар. , Горкі Магілёўская губерня — , Мінск) — беларускі вучоны, эканаміст, доктар сельскагаспадарчых навук (1931), прафесар (1929), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), акадэмік АН БССР (1931).

Біяграфія З 1919 па 1925 год працаваў рабочым у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце, ў 1919 годзе абіраўся намеснікам сакратара па стварэнні сельскагаспадарчага інстытута.

Вучыўся на рабфаку ў Горках, затым паступіў у Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1925 годзе. У акадэміі займаўся ў аспірантуры і працаваў на кафедры арганізацыі сацыялістычных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У 1929—1930 гадах — дэкан эканамічнага факультэта гэтай акадэміі, загадчык кафедры арганізацыі сацыялістычных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

У 1929 годзе апублікаваў манаграфію аб кіруючых асновах складання арганізацыйных планаў саўгасаў. Манаграфія падвергнулася неабгрунтаванай крытыцы, а В. Лубяку назвалі паслядоўнікам А. В. Чаянава, расстралянага ў 1937 годзе. У часопісе «Социалистическая реконструкция сельского хозяйства» (№ 9-10, 1930) яе прызналі палітычна шкоднай. Аднак, у 1931 годзе В. М. Лубяку ўдалося абараніць доктарскую дысертацыю, і ў гэтым жа годзе ён быў абраны акадэмікам АН БССР. У 1944 годзе ўдастоены звання заслужанага дзеяча навукі БССР. З 1940 па 1946 год — дырэктар Інстытута эканомікі АН БССР. Памёр 16 чэрвеня 1950 года.

Уклад у навуку Аўтар больш за 50 навуковых прац па пытаннях арганізацыі і планавання сельскагаспадарчай вытворчасці, развіцця сыравіннай і энергетычнай базы Беларусі. Даследаваў новыя для свайго часу формы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў: калгасаў, саўгасаў, машына-трактарных станцый, распрацоўваў методыкі складання арганізацыйна-гаспадарчых планаў, арганізацыі ўнутрыгаспадарчага планавання, форм і сістэм аплаты працы ў сельскай гаспадарцы. Лічыў, што акрамя калгасаў і саўгасаў могуць існаваць і асабістыя гаспадаркі.

Пад яго кіраўніцтвам у 1944—1946 гг. былі сабраны матэрыялы пра становішча сельскай гаспадаркі Гомельскай, Палескай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей пасля Вялікай Айчыннай вайны. Займаўся рашэннем праблем пасляваеннага аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларусі, пытаннямі севазваротаў і пашырэння пасеваў пшаніцы ў рэспубліцы.

В. М. Лубяка адным з першых у СССР распрацаваў лекцыйны курс арганізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, які быў уведзены ва ўсіх сельскагаспадарчых ВНУ краіны.

Прызнанне Акадэмік АН БССР. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» (1940).

Бібліяграфія Руководящие основы для составления организационных планов совхозов. — М.: 1929. Программа курса организации социалистического сельскохозяйственного производства для сельскохозяйственных ВУЗов. — Краснодар, 1934.

Літаратура

Институт экономики Национальной академии наук Беларуси: (к 70-летию создания). 1931—2001. — Мн.: Право и экономика, 2001. Лубяка Васіль Мікітавіч // Памяць: гіст. — дак . хроніка Горацкага р — на . — Мн.: 1996. — С. 556 Лившиц В. М. Роль В. Н. Лубяко в разработке научных основ организации сельскохозяйственных предприятий// Формирование новой системы социально-экономического развития села. Ч. 2. Василий Никитович Лубяко// В кн: Лившиц, В. М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017. — С. 11—12..- Горки:1998. — С. 22—23. Василий Никитович Лубяко //Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах Кн.1. Учёные — земляки. — Горки, 2013.— С. 9—11.

Спасылкі Акадэмік Лубяка Васіль Мікітавіч на сайце Акадэміі навук Беларусі Васіль Мікітавіч Лубяка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі История кафедры организации и предпринимательства в АПК // Российский государственный аграрный университет — МСХА имени К. А. Тимирязева

Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Дактары сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга