Кадза́н (, літаральна «вулканічныя астравы») — архіпелаг з трох вулканічных астравоў на захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад Японіі. Агульная плошча — 29,71 км². Усё насельніцтва астравоў прадстаўлена японскімі ваеннаслужачымі (каля 400 чал).

Астравы Кадзан знаходзяцца ў 1150 км на поўдзень ад Токіа, але адміністрацыйна ўваходзяць у склад Такійскай прэфектуры. У раёне астравоў налічваецца 15 падводных і наземных вулканаў, некаторыя з якіх актыўны. Найвышэйшы вулкан Мінамі-Іодзіма на аднайменным востраве дасягае 916 м над узроўнем мора. Найбуйнейшы востраў — Іодзіма (20,6 км²)

Астравы былі адкрыты ў 1779 г. Джэймсам Кукам і ўпершыню падрабязна апісаны брытанскай навуковай экспедыцыяй 1827 г. З 1887 г. тут пачалі здабываць серу японскія рабочыя з суседніх астравоў Агасавара. У 1891 г. афіцыйна далучаны да Японіі.

У гады II Сусветнай вайны на востраве Іодзіма адбываліся баі паміж японскімі і амерыканскімі салдатамі. У наш час на ім знаходзіцца ваенная база японскіх сіл самааховы.

Спасылкі The Volcano Islands (Kazan Retto) Volcanoes of Volcano Islands Volcanoes of Japan

Кадзан Кадзан Кадзан