Варо́нічы, Варонеч, Варонец — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера), за 16 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Варонічы.
Плошча паверхні возера 1,18 км². Даўжыня 4,9 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 13,1 км. Найбольшая глыбіня 5,9 м, сярэдняя 2,3 м. Аб’ём вады 2,8 млн. м³. Плошча вадазбору 793 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—8 м (заходнія і паўднёва-заходнія 10—18 м). Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя, на ўсходзе месцамі высокія, зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўначы берагі возера сплавінныя (шырыня сплавіны 5—15 м). Дно возера роўнае, выслана сапрапелем, у паўднёвай частцы — апясчаненым ілам. На возеры 2 астравы ў паўночнай і цэнтральнай частках, Больш за 60 % плошчы возера зарастае, шырыня паласы расліннасці 15—150 м. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 3—3,4 м. На захадзе ўпадае ручай з возера Півянец.
Літаратура
Воронец // Ліст карты N-35-22. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.
Спасылкі Возера Варонічы
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна