Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі ( — не раней за 1893) — беларускі грамадзянскі інжынерБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 54-55 і архітэктар. Брэсцкі гарадскі архітэктар (1872—1875). Мінскі губернскі інжынер (1888—1893).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1851 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай першай гімназіі, а потым да 1872 года вучыўся .

Пасля заканчэння курса па першым разрадзе са званнем архтэктарскага памочніка, паступіў на службу малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення. Адначасова з гэтым да 1875 года быў гарадскім архітэктарам у Брэст-Літоўску. З 1875 года Канстанцін Аляксандравіч паслядоўна займаў пасады малодшага архітэктара падольскага будаўнічага аддзялення, епархіяльнага архітэктара (з 1877), архангельскага губернскага інжынера (з 1880) і мінскага губернскага інжынера (з 1886 па 1892 год).

Творчасць

1872—1875 Нагляд за будаўніцтвам Спаса-Праабражэнскай царквы ў мястэчку Моталі Кобрынскага павета (1873). Праект моста праз раку Лясную. Праект мураванай царквы ў сяле Новым-Бярозаве. Праект перабудовы Свята-Пакроўскай царквы ў мястэчку Хомску Кобрынскага павета — не захавалася. Праект перабудовы Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Буховічах Кобрынскага павета. Праект ў Брэсцкага павета. Праект Свята-Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Гутаве Кобрынскага павета (1874) — не захаваласяКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 78.

1875—1880 Праект драўляных мастоў цераз рэкі Буг, і Праект мураванага загараднага архірэйскага дома з царквой у горадзе Камянцы-Падольскім. Праект дома для арыштаваных па прыгавору міравых суддзяў у горадзе Брацлаве. Праект драўлянага моста з дамбамі цераз раку Буг у горадзе Вінніцы. Праект мураванага гасцінны двара ў горадзе Вінніцы Праект пад’язной шашы ад горада Вінніцы да .

1880—1886 Перабудова будынка былой ваеннай школы пад памяшканне ў г. Архангельску. Праект дамбы паміж горадам Архангельскам і Усмскай станцыяй Праект дзвюх мураваных двухпавярховых карпусоў у Салавецкім манастыры. Праект драўляных мастоў праз рэкі і Кураполку ў .

1886—1892 Перабудова гарадской турмы у Мінску. Праект буынка гарадскога тэатра ў Мінску (па гатовым праекце). Праект будынка Мінскага рэальнага вучылішча

Літаратура — С. 606

Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Украіны Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Вінніцы Катэгорыя:Архітэктары Архангельска Катэгорыя:Архітэктары Камянца-Падольскага Катэгорыя:Мінскія губернскія інжынеры