Юрок звычайны (Fringilla montifringilla) — від пеўчых птушак з сямейства .
З усіх уюрковых у яго назіраюцца найбольш выяўленыя пералётныя паводзіны.
Біялагічнае апісанне
Велічыня ўюрка адпавядае велічыні вераб’я. Маса 19-25 г. У зімовы час ва ўюрка-самца галава, шыя і пярэдняя частка спіны афарбаваныя ў карычнева-шэры колер. Улетку яны становяцца чорнымі. Грудзі круглы год аранжавага колеру. На кончыку хваста ва ўюрка белае апярэнне. У самак нашмат больш сціплая расфарбоўка. У іх карычняватая галава з цёмнымі палоскамі на верхняй частцы. Карычневай з’яўляецца і спіна, а грудзі менш яркага аранжавага колеру, чым у самца.
Песня — нягучнае скрыпучае шчабятанне, сканчаецца рэзкім «чжжж», крык — працяглае «кеўк», у палёце — рэзкае «чы-чы» або «вжяя».
Арэал Гняздуецца ў краінах Скандынавіі і ў Расіі ад Кольскага паўвострава на захадзе да Ахоцкага мора на ўсходзе, у паўднёвай лесатундры і лясной зоне, аддае перавагу змешаным лясам. Зімуе на поўдні Заходняй Еўропы, у Турцыі, Іране, Туркменістане, на ўсходзе Кітая, у Карэі, Японіі.
У сваім арэале ён найбольш часта гняздуецца пасля , аднак падчас пералётаў ён цалкам пакідае месцы гнездавання.
Месцы пасялення Тайговы від, гняздуецца ў іглічных лясах. На поўначы арэалу дасягае паўднёвай тундры, на поўдні імкнецца ў вышыні, да мяжы бярозавага крывалессяна вышыні 3000 м, асобныя ізаляваныя месцы гнездавання існуюць у зоне змешаных лясоў, у лесастэпе.
Колькасць У Еўропе гнездавую папуляцыю ацэньваюць у 13-22 млн пар і 39-66 млн асобінBirdLife International. Birds in Europe: population estimates, trends and conservation status. — Cambridge, UK: BirdLife International, 2004. — 374 pp. (BirdLife Conservation Series No. 12).. Улічваючы, што ў Еўропе размешчана 25-49% плошчы гнездавога арэалу, папярэдняя адзнака агульнай колькасці віду складае 79-264 млн асобін.
Гнездаванне
На месцы гнездавання прылятае ў другой палове сакавіка — першай палове красавіка.
Гняздо размяшчае на дрэвах на вышыні 2-5 м. Гняздо больш масіўнае і больш друзлае, чым у берасцянкі. Сценкі гнязда шчыльныя і адносна тоўстыя, зробленыя з травяністых сцеблаў і моху, звонку пакрытыя лішайнікамі і кавалачкамі бяросты. Латок высланы поўсцю, пер’ем і раслінным пухам. Кладка складаецца з 5-7, часцей за 6 яек, падобных яйкам , але маюць больш зялёны асноўны фон, малюнак больш дробны і бледны. Памеры яек: 17-22 х 14-15 мм.
Вылет з месцаў гнездавання адзначаецца ў верасні — першай палове кастрычніка.
Выкарыстанне
Яшчэ ў XIX стагоддзі ў Заходняй Еўропе юркоў часам лавілі дзеля «смачнага, некалькі ялкавага» мяса.
Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с. ISBN 83-01-13187-X
Спасылкі Позвоночные животные России: Вьюрок Вьюрок на сайте «ecosystema»
Катэгорыя:Птушкі Еўропы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Уюрковыя