Ікт () — моцнае месца ў вершы, на якое звычайна падае рытмічны націск. Паміж іктамі ў сілаба-танічным вершы знаходзяцца міжтактавыя інтэрвалы, якія займаюць адзін або два склады. Чаргаванне тых і другіх утварае метр верша. У трохскладовых памерах ікты, за рэдкім выключэннем, супадаюць з націскнымі складамі, у двухскладовых — часта не супадаюць (пірыхій, спандэй).
Літаратура
Катэгорыя:Антычная метрыка Катэгорыя:Метрычнае вершаскладанне Катэгорыя:Метрыка Катэгорыя:Паэзія Катэгорыя:Сілаба-танічнае вершаскладанне