thumb|300px|Гербы імперскіх гарадоў 1605 год.

Імперскі горад () — у сярэдневяковай Германіі горад, падпарадкаваны непасрэдна імператару, гэта значыць грамадзяне горада (Burgerschaft) плацілі падаткі з даходаў не ў казну мясцовых зямельных феадалаў — князёў і герцагаў, а непасрэдна імператару. З XIII стагоддзя імперскія гарады, паводле выкупленых у кайзера прывілеяў (Reichsfreiheit), мелі шырокія правы самакіравання, амаль поўную палітычную самастойнасць.

Юрыдычна рабілі адрозненне паміж імперскімі гарадамі () і свабоднымі гарадамі (). Свабодныя гарады раней кіраваліся князем-біскупам, але атрымалі незалежнасць ад яго ў канцы Сярэдневякоўя. Такімі гарадамі былі Базель (1000), Вормс (1074), Майнц (1244, адменена ў 1462), Страсбург (1272), Кёльн (1288) і Шпаер (1294). Хоць юрыдычныя дэталі з часам змяняліся, свабодныя гарады першапачаткова мелі больш правоў і прывілеяў, чым імперскія гарады. Свабодныя гарады павінны былі толькі падтрымліваць імператара ў крыжовых паходах і арганізаваць сваю ўласную абарону, у той час як імперскія гарады павінны былі таксама плаціць падаткі імператару і пастаўляць войскі для яго ваенных кампаній.

У XV стагоддзі свабодныя гарады разам з імперскімі гарадамі бралі ўдзел у рэйхстагах як саслоўе пад агульнай назвай «свабодныя і імперскія гарады» (), з часам у прастамоўі гэта формула ператварылася ў «свабодныя імперскія гарады». У рэйхстазе свабодныя і імперскія гарады складалі асобную палату — Савет імперскіх гарадоў (). Пры гэтым трэба памятаць, што адзін і той жа горад мог быць прадстаўлены ў Рэйхстазе як імперскі горад і як аднайменная дыяцэзія сваім біскупам. Напрыклад, Рэгенсбург быў прадстаўлены на рэйхстазе 1521 года імперскім князем каталіцкім біскупам Рэгенсбурга, імперскімі прэлатамі абатам кляштара Св. Эмерама і абатысамі кляштароў Нідэрмюнстэр і Обермюнстэр і імперскім горадам Рэгенсбург, муніцыпалітэт якога быў чыста лютэранскім.

Спіс свабодных і імперскіх гарадоў Статус імперскага горада мог быць дадзены ці адняты, таму іх колькасць увесь час змянялася. Найбольшая колькасць склала 83 гарады (як свабодныя і імперскія на Вормскім рэйхстазе 1521 года зарэгістраваны 85 гарадоў, аднак некалькі запісаў няправільныя).

На 1800 год у Свяшчэннай Рымскай імперыі Германскай нацыі заставаўся 51 свабодны і імперскі горад: Аален Ахен Аўгсбург Бад-Бухау Бад-Вімпфен Бад-Віндсхайм Біберах-на-Рысе Бопфінген Брэмен

Buchhorn (цяпер Фрыдрыхсхафен) Вайль-дэр-Штат Вайсенбург у Баварыі Вайсенбург у Эльзасе (цяпер Вісамбур у Францыі) Ванген Вецлар Вормс Гамбург Генгенбах Гінген-на-Брынцы Гослар Дортмунд Дынкельсбюль

Існі Каўфбойрэн Кемптэн Кёльн Ліндау Лойткірх Любек Мемінген Мюльхаўзен Нердлінген Нордхаўзен Нюрнберг Офенбург Пфулендорф Равенсбург Ройтлінген Ротвайль Ротэнбург-пра-дэр-Таўбер Рэгенсбург Ульм Франкфурт-на-Майне Фрыдберг Хайльброн

Цэль-на-Хармерсбаху Швайнфурт Швебіш-Гмюнд Швебіш-Халь Шпаер

Эслінген-на-Некары Юберлінген

Нідэрландскі горад Гронінген, які абвясціў сябе сябе свабодным імперскім горадам, ніколі афіцыйна не меў гэтага статусу.

Гл. таксама Імперскія гарады Марока

Літаратура

: Von der Reichs-Stättischen Regiments-Verfassung. Nach denen Reichs-Gesezen u. d. Reichs-Herkommen, wie auch aus denen Teutschen Staats-Rechts-Lehren und eigener Erfahrung. Mezler, Frankfurt und Leipzig 1772 (Digitalisat ) Urs Hafner: Republik im Konflikt. Schwäbische Reichsstädte und bürgerliche Politik in der frühen Neuzeit. Bibliotheca Academica, Tübingen 2001, ISBN 3-928471-36-8 André Krischer: Reichsstädte in der Fürstengesellschaft. Politischer Zeichengebrauch in der Frühen Neuzeit. Wissenschaftliche Buchgesellschaft, Darmstadt 2006, ISBN 3-534-19885-9. Richard Schmidt: Deutsche Reichsstädte. Hirmer, München 1957.

Катэгорыя:Гарады Германіі Катэгорыя:Свяшчэнная Рымская імперыя