Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак (, вёска Мнюта 2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі мастакБелорусский художник Матюшонок Эдуард Владимирович.
Біяграфія У 1979—1984 гадах вучыўся ў Віцебскім педагагічным інстытуце на мастацка-графічным факультэце.
З 1984 года жыве і працуе ў Вілейцы Мінскай вобласці, выкладае сусветную мастацкую культуру і маляванне ў гімназіі «Логас», кіруе выяўленчай студыяй «Вясёлка».
Ад 1986 года бярэ ўдзел у міжнародных, нацыянальных і рэгіянальных выставах. У 1989 годзе прыняты ў Моладзевае аддзяленне пры Саюзе мастакоў СССР.
Вядзе гісторыка-мастацкую дзейнасць, вяртаючы імёны незаслужана забытых мастакоў Беларусі, сярод якіх Нікадзім Сілівановіч, Леў Альпяровіч і Уладзіслаў Страмінскі Вілейскі мастак Эдуард Мацюшонак паказаў чытачам «РГ» сваю выстаўку // «Рэгіянальная газета». Творча пераасэнсоўвае спадчыну Язэпа ДраздовічаМастак пра мастака: Эдуард Мацюшонак пра асобу і творчасць Язэпа Драздовіча // «Рэгіянальная газета». Сярод тэм карцін: дзяды, сям’я, род, радзімаhttps://budzma.by/news/ehduard-macyushonak-adkryw-svayu-vystavu-w-vyalyeycy.html, дынастыі выбітных асоб Беларусі, якія стварылі для нас багатую гісторыю: Храптовічаў, Плятэраў, Багдановічаў, Козел-Паклеўскіх, Любанскіх і іншых. Вялікая колькасць прац мастака прысвечаная Глыбоцкаму краю: «Космас Язэпа Драздовіча», «Маёнтак у Мнюце», «Глыбокае. Нядзеля», «Вяртанне Драздовіча». Цікаўнасць да тэмы сваёй малой радзімы атрымала працяг у карціне «Абуджэнне (Глыбоцкім дударам)». Карціна была прызентаваная падчас фэсту Дударскі рэй 2019, а пазней на выставах у Доме урада і Прэзідэнцкай бібліятэцыhttps://rh.by/2019/05/27/vystavyacz-u-dome-urada/ .
Адбылося больш за 15 персанальных выстаў у Беларусі і за мяжой. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША і Германіі.
Літаратура Мацюшонак Эдуард Уладзіміравіч // Памяць: Вілейскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2003. — С. 585—586.
Спасылкі
Эдуард Мацюшонак у сваіх карцінах рэканструяваў родныя мясціны // СБ. Беларусь сегодня
Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі