Іван Андрэевіч Вято́хін (, г. Жырнаўск, Валгаградская вобласць — ) — беларускі фізіёлаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1947), доктар біялагічных навук (1940), прафесар (1926).
Біяграфія Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1911 годзе і працаваў у ім да 1927 года выкладчыкам. У 1927—1936 гг. загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Пермскага ўніверсітэта, у 1936—1941 гг. і з 1944 года — Мінскага медыцынскага інстытута. Адначасова ў 1936—1948 гг. прафесар БДУ, у 1937—1941 — дырэктар Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР.
Прафесар Іван Андрэевіч Вятохін у гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у электракардыаграфічным кабінеце. Яму нярэдка атрымоўвалася даць ілжывае заключэнне пра наяўнасць тых ці іншых захворванняўШишко, Е. И. Минский ордена Трудового Кразного Знамени государственный медицинский институт (к 70-летию) / Е. И. Шишко, А. А. Ключарев, А. И. Кубарко. Минск: Вышэйшая школа, 1991. 192 с. С. 174. Пасля трапіў у партызаны.
Старшыня Беларускага таварыства фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў (1936-59).
Навуковая дзейнасць
Менавіта І. А. Вятохін апісаў фенамен кругавой узрушанасці ў цягліцавым кольцы (правобраз re-entry). Даследаваў нервовыя механізмы рэгуляцыі функцый сардэчна-сасудзістай сістэмы, .
Аўтар больш за 60 работВетохин, Иван Андреевич .
Бібліяграфія
Физиологические исследования рабочих в Прокатном цехе Машиностроительного завода имени Молотова [Текст] / Проф. И. А. Ветохин, ассист. А. К. Чуваев, д-р З. Н. Мельникова; [Предисл.: М. В. Грязнов] ; Перм. филиал Науч.-иссл. ин-та орг-ции и охраны труда… — Пермь : тип. № 1 «Свердполиграфа», 1935. — Обл., 51 с. : ил.; 22х15 см Новая модель искусственного круга кровообращения на ивом сердце холоднокровных // Труды ин-та физиологии АН БССР, 1958. Т. 2.
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі — «Партызану Айчыннай вайны» і «За працоўную доблесць».
Літаратура — С. 402. — С. 526. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 2. — Минск, 2006. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016. (Место рождения: с. Жирное Саратовской области, Россия.) Николаева, Е. И. Иван Андреевич Ветохин / Е. И. Николаева, Г. С. Юньев // Вопросы физиологии человека и животных. — Вып. 2. — Минск : БГУ, 1969. — С. 5—10.
Спасылкі
История пермской школы физиологов Из воспоминаний участника Минского подполья, профессора Ивана Андреевича Ветохина. Іван Андрэевіч Вятохін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ