__NOTOC__

12 жніўня — дзвесце дваццаць чацвёрты (дзвесце дваццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1383: Войска крыжаносцаў, разам з Вітаўтам, заняла Трокі і аблажыла Вільню. 1399: Бітва на Ворскле, армія ВКЛ разбітая войскамі Залатой Арды. 1581: Выйшла асноўнае выданне Астрожскай Бібліі. 1654: Адбылася бітва пад Шкловам, войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам перамагло расійскія войскі на чале з Якавам Чаркаскім. 1794: Капітуляцыя Вільні перад расійскімі войскамі. 1851: Ісак Зінгер атрымаў патэнт на вынаходніцтва швейнай машыны. 1877: Амерыканскі астраном Асаф Хол адкрыў спадарожнік Марса — Дэймас. 1883: Апошняя квага ў свеце памерла ў заапарку Амстэрдама. 1964: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка адхілена ад Алімпійскіх гульняў з-за палітыкі расізму ў краіне. 1970: Падпісаны Маскоўскі дагавор паміж ФРГ і СССР. 1985: Авіякатастрофа лайнера Боінг 747 пад Токіа. 2000: Затанула ў Баранцавым моры расійская падлодка К-141 Курск.

Нарадзіліся thumb|left|120px|Эрвін Шродзінгер 1644: Генрых Ігнац Франц фон Бібер, аўстрыйскі кампазітар 1762: Георг IV, кароль Вялікабрытаніі і Гановера 1774: Роберт Саўці, англійскі паэт-рамантык 1800: Жан-Жак Ампер, французскі філолаг 1817: Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч (пам. 25.12.1894) 1881: Эрвін Шродзінгер, нямецкі фізік (пам. 4.1.1961) 1904: Аляксей Мікалаевіч, Яго Імператарская Высокасць Спадчыннік Цэсарэвіч і Вялікі Князь 1917: Ціхан Кісялёў, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР (пам. 1983) 1924: Мухамед Зія-уль-Хак, прэзідэнт Пакістана 1930: Джордж Сорас, амерыканскі фінансіст і грамадскі дзеяч 1930: Жак Цітс, французскі матэматык бельгійскага паходжання 1939: Олівер Форд Дэвіс, англійскі акцёр 1945: Жан Нувель, французскі архітэктар 1956: Мікалай Віктаравіч Статкевіч, беларускі палітык 1966: Лера Сом, беларуская паэтэса 1975: Кейсі Афлек, амерыканскі акцёр

Памерлі thumb|right|120px|Уільям Блэйк 875: Людовік II, кароль Італіі 1204: Бертольд IV Меранскі, граф Андэкса 1399: Андрэй Альгердавіч, князь полацкі 1484: Сікст IV, Папа Рымскі 1827: Уільям Блэйк, англійскі паэт, пісьменнік, мастак, друкар, гравёр і містык (нар. 28.11.1757) 1689: Інакенцій XI, Папа Рымскі 1845: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог (нар. 5.3.1777) 1897: Фёдар Буслаеў, гісторык рускай мовы (нар. 25.10.1818) 1911: Ёзеф Ізраэлс, нідэрландскі мастак 1936: Пятро Мятла, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 1890) 1964: Ян Флемінг, брытанскі пісьменнік 1966: Артур Аліксаар, эстонскі паэт 1982: Генры Фонда, амерыканскі акцёр тэатра і кіно 1992: Джон Кейдж, амерыканскі кампазітар, філосаф 1992: Юрка Луцкевіч, адзін з кіраўнікоў БНП, настаўнік (нар. 22.10.1920) 2001: Арцём Баханькоў, беларускі мовазнавец (нар. 29.1.1924), доктар філалагічных навук, прафесар.

Святкуюць ААН: Міжнародны дзень моладзі Расія: Дзень ВПС Тайланд: Дзень маці

Іншае Метэорны паток Персеід дасягае максімуму.

812