__NOTOC__

12 сакавіка — 72-і (73-і ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1178: Папа Аляксандр III вярнуўся ў Рым пасля працяглай адсутнасці. 1229: Армія крыжакоў заняла Іерусалім. 1514: Партугальскае пасольства на чале з Трыстанам да Кунья прывезла ў падарунак Льву X рахманага індыйскага слана па мянушцы Гано. 1519: Эрнан Картэс высадзіўся з атрадам іспанскіх канкістадораў на тэрыторыі цяперашняй Мексікі. 1609: Бермудскія астравы сталі брытанскай калоніяй. 1881: Францыя ўсталявала над Тунісам пратэктарат. 1913: Горад Канбера становіцца сталіцай Аўстраліі. 1922: Грузія, Арменія і Азербайджан ўтварылі ЗСФСР, федэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР. 1938: Аншлюс Аўстрыі Германіяй. 1940: Падпісанне мірнага дагавору паміж СССР і Фінляндыяй — канец савецка-фінскай вайны. 1947: Абвешчана знешнепалітычная «Дактрына Трумэна», асновай якой стала палітыка «стрымлівання» ў адносінах да СССР. 1999: У блок НАТА ўступілі Чэхія, Польшча і Венгрыя. 2006: На Замкавай плошчы ў Варшаве прайшоў першы канцэрт пад лозунгам «Салідарныя з Беларуссю». 2020: Распачаўся Першы Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі, арганізатарамі якога выступілі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Беларускі фонд культуры.

Нарадзіліся thumb|left|100px|Шарль Фрыдэль 1613: Андрэ Ленотр, французскі садоўнік 1685: Джордж Берклі, англійскі тэолаг і філосаф (пам. 14.1.1753) 1795: Джордж Тайлер Вуд, 2-гі губернатар Тэхаса 1824: Густаў Кірхгоф, нямецкі фізік, які адкрыў цэзій і рубідый (пам. 1887) 1828: Бенджамін Лі Сміт, палярны даследчык 1832: Шарль Фрыдэль, французскі хімік-арганік 1832: Дэзідэрый Ленц, нямецкі мастак 1881: (па некаторым дадзеным) Мустафа Кемаль Атацюрк, стваральнік сучаснай турэцкай дзяржавы (пам. 1938). 1888: Торбергур Тордарсан, ісландскі пісьменнік-сацыяліст і эсперантыст (пам. 1974) 1915: Альберта Буры, італьянскі мастак 1922: Джэк Керуак, амерыканскі пісьменнік і паэт 1946: Лайза Мінелі, амерыканская актрыса, спявачка 1967: Джэні Эрпенбек, нямецкая пісьменніца і рэжысёр

Памерлі

969: Му-цзун, кітайскі імператар 1316: Стэфан Драгуцін, сербскі правіцель (нар. ~1253) 1648: Цірса дэ Маліна, іспанскі драматург 1851: Ян Баршчэўскі, беларускі і польскі літаратар (нар. ~1794) 1905: Рудольф фон Альт, аўстрыйскі мастак 1922: Кузьма Цярэшчанка, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 1888) 1937: Шарль-Мары Відор, французскі кампазітар 1942: Уільям Генры Брэг, англійскі фізік 1956: Баляслаў Берут, польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Польшчы (нар. 1892) 1957: Джазефін Хал, амерыканская актрыса 1991: Вільям Хайнесен, фарэрскі пісьменнік 1999: Іегудзі Менухін, амерыканскі скрыпач 2018: Алег Паўлавіч Табакоў, расійскі акцёр і рэжысёр 2020: Тані Маршаль, французская актрыса, кінарэжысёр 2023: Дзік Фосберы, амерыканскі скакун у вышыню

Святкуюць Канада: Дзень Садружнасці нацый. Маўрыкій: Дзень незалежнасці, Дзень рэспублікі. 312