__NOTOC__
12 красавіка — сто другі (сто трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
238: Гардыян II, які правіў сумесна са сваім бацькам Гардыянам I, праіграў супраць Капеліяна, губернатара Нумідыі, які быў лаяльны да імператара Максіміна Фракійца. У той жа дзень яго бацька здзяйсняе самагубства. 467: Пракопій Антэмій становіцца імператарам Заходняй Рымскай імперыі. Яго кандыдатура была высунута імператарам Усходняй імперыі Львом I. 1229: Падпісаны Парыжскі дагавор. 1242: Адбылася бітва на Чудскім возеры. 1606: Англійскі кароль Якаў I, адначасова кароль шатландскі пад імем Якаў VI, зацвердзіў сцяг «Юніян Джэк». 1861: Бамбардыроўкай паўднёвымі форту Самтэр пачалася Грамадзянская вайна ў ЗША. 1903: У Лондане з’явіўся першы гарадскі аўтобус з рухавіком унутранага згарання. 1911: П’ер Прыер здзейсніў першы беспасадачны пералёт монаплане «Блер» з рухавіком «Гном» магутнасцю 50 к.с. з Лондана ў Парыж. Ён выляцеў з аэрадрома Хендана (Вялікабрытанія) і праз 3 гадзіны 56 хвілін прызямліўся на аэрадроме Ісі-ле-Муліна (Францыя). 1927: Пераварот Чан Кайшы ў Нанкіне і Шанхаі. 1961: Юрый Гагарын на караблі «Усход-1» здзейсніў першы палёт чалавека ў космас. 1968: Распачаўся Першы фестываль біт-ансамбляў Мінска. 1993: Адбылося адкрыццё першай экспазіцыі ў рэстаўрыраванай паўднёва-заходняй вежы Мірскага замка. 1995: Уначы група асобаў у чорных масках збіла дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі ад фракцыі БНФ «Адраджэньне», якія абвінавацілі Прэзідэнта А. Лукашэнку ў парушэнні Канстытуцыі, абвясцілі галадоўку і знаходзіліся ў Авальнай зале Дома ўраду. 1995: Запрацавала сістэма Yahoo!.
Нарадзіліся
1541: Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай 1839: Мікалай Пржавальскі, падарожнік (пам. 1.11.1888) 1872: Жорж Урбэн, французскі хімік 1890: Янка Нёманскі, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч (пам. 30.10.1937) 1893: Вітаўт Путна, савецкі военачальнік (пам. 12.06.1937) 1903: Ян Тынберген, нідэрландскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (пам. 9.6.1994) 1903: Фелікс Моар, эстонскі акцёр 1926: Харпер Лі, амерыканская пісьменніца 1933: Мансерат Кабалье, оперная спявачка 1950: Джойс Банда, прэзідэнт Малаві 1979: Клэр Дэйнс, амерыканская актрыса 1984: Алег Касцючэнка, сучасны беларускі мастак-жывапісец, манументаліст
Памерлі
352: Юлій I, Папа Рымскі 1684: Нікола Амаці, майстра смычковых музычных інструментаў, настаўнік Андрэа Гварнеры і Антоніа Страдывары (нар. 3.12.1596) 1817: Шарль Месье, французскі астраном 1852: Васіль Жукоўскі, рускі паэт і пісьменнік 1938: Фёдар Шаляпін, рускі оперны спявак (нар. 13.2.1873) 1945: Франклін Дэлана Рузвельт, 32-і прэзідэнт ЗША 1958: Карл Эрнст Сяргава, эстонскі пісьменнік 1969: Сяргей Малафееў, беларускі ўрач 1971: Ігар Там, савецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1958) 2010: Леанарда Крэманіні, італьянскі мастак 2023: Мэры Куант, брытанскі дызайнер
Святкуюць Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас
412