«Старажытная гісторыя да Цэзара» () — сярэднявечная кампіляцыя гісторыі Старажытнага свету на старафранцузскай мове. Складзена ў XIII ст. у Паўночнай Францыі.
«Старажытная гісторыя» распавядае пра сусветную гісторыю ад Стварэння Свету да часоў Гая Юлія Цэзара, асвятляючы, галоўным чынам, падзеі Траянскай вайны і гісторыю Рыма, а таксама змяшчае ўрыўкі з Бібліі і інш.
Кніга часта капіравалася, што прычынілася да змен і скажэнняў, «Старажытная гісторыя» была грунтоўна адрэдагавана ў XIV ст. у Італіі. У эпоху Рэнесансу была вельмі папулярнай. У рукапісах XIV—XV ст. часта сумяшчалася з сачыненнем «Дзеянні рымлян».
Змест Кніга 1: Ад Стварэння Свету да смерці Іосіфа. Кніга 2: Асірыя і Грэцыя. Кніга 3: Фівы. Кніга 4: Мінатаўр, амазонкі, Геракл. Кніга 5: Троя. Кніга 6: Эней. Кніга 7: Гісторыя Рыма да Пампея Вялікага; Мідыйцы і персы; Юдзіф і Эстэр; Аляксандр Вялікі.
Літаратура D. Oltrogge. Die Illustrationszyklen zur 'Histoire ancienne jusqu'à César' (1250—1400). Europäische Hochschulschriften (in German) 94. — Frankfurt am Main: Peter Lang, 1989. Marijke de Visser-van Terwisga. Histoire Ancienne jusqu'a César (Estoires Rogier). — Orléans, 1995.
Катэгорыя:Кнігі пра Старажытны свет Катэгорыя:Гістарычныя сачыненні XIII стагоддзя Катэгорыя:Гістарычныя хронікі Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Францыі