Joomla! (вымаўляецца джу́мла) — сістэма кіравання змесцівам (CMS), напісаная на мовах PHP і JavaScript, якая выкарыстоўвае ў якасці сховішча базы даных СКБД MySQL ці іншыя індустрыяльна-стандартныя рэляцыйныя СКБД. З'яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, якое распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL.

Этымалогія Назва «Joomla!» фанетычна ідэнтычна слову «Jumla», якое ў перакладзе з мовы суахілі азначае «ўсё разам» ці «адзінае цэлае»,У суахілі ўяўляе сабой запазычанне арабскага جملة «сукупнасць». што адлюстроўвае падыход распрацоўшчыкаў і супольнасці да развіцця сістэмы.

Апісанне сістэмы CMS Joomla! складаецца з розных інструментаў для распрацоўкі вэб-сайта. Важнай асаблівасцю сістэмы з'яўляецца мінімальны набор інструментаў пры пачатковай устаноўцы, які дапаўняецца па меры неабходнасці. Гэта змяншае загрувашчванне адміністрацыйнай панэлі непатрэбнымі элементамі, а таксама змяншае нагрузку на сервер і эканоміць месца на хостынгу.

Joomla! дазваляе адлюстроўваць інтэрфейс франтальнай і адміністрацыйнай часткі на любой мове. Каталог пашырэнняў утрымлівае мноства моўных пакетаў, якія ўсталёўваюцца штатнымі сродкамі адміністравання. Даступныя пакеты беларускай, рускай, украінскай і яшчэ некаторых моў краін СНД.

Мінімальныя сістэмныя патрабаванні Для версій 1.6, 1.7 і 2.5 патрабуюцца, прынамсі, Apache 2.0, PHP 5.2.4 і MySQL 5.0.4.Joomla Technical Requirements Для версіі 3.x патрабуюцца PHP 5.3.1+ (Magic Quotes GPC off), MySQL 5.1+ (з падтрымкай InnoDB), Apache 2.x+ (з модулямі mod_mysql, mod_xml, і mod_zlib)

Гісторыя версій

+ Версіі Joomla Версія Дата выхаду Дата спынення падтрымкі 1.x scope="row" scope="row" , LTS (англійская) scope="row" scope="row" 2.x scope="row" , LTS 3.x scope="row" scope="row" scope="row" scope="row" scope="row" scope="row" scope="row" scope="row" scope="row" scope="row" scope="row" , LTS 4.x scope="row" scope="row" scope="row" scope="row" scope="row" n/a

Выкарыстанне ў электроннай камерцыі На платформе Joomla існуе мноства дадаткаў для арганізацыі электроннай крамы, у прыватнасці: VirtueMart Joomshopping Tienda

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Свабодныя сістэмы кіравання сайтамі Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на PHP Катэгорыя:Каркасы вэб-дадаткаў на PHP