right|150px|Лагатып «Вікіманіі»

«Вікіманія» () — штогадовая міжнародная канферэнцыя «Фонду Вікімедыя». З’яўляючыся адначасова навуковай канферэнцыяй і сустрэчай аднадумцаў, «Вікіманія» збірае разам удзельнікаў розных праектаў «Фонду Вікімедыя» для правядзення дакладаў і прэзентацый пра бягучыя і завершаныя праекты, абмену ідэямі і пошуку новых кантактаў. На «Вікіманіі» ў «вікімедыйцаў» () маецца магчымасць абмеркаваць шырокае кола пытанняў, пачынаючы ад свабоднага і адкрытага праграмнага забеспячэння і сканчаючы ініцыятывамі, накіраванымі на свабоднае распаўсюджанне ведаў і вікі-праектаў па ўсім свеце.

Агульныя звесткі Месца правядзення Вікіманіі заўсёды выбіраецца так, каб не паўтараць адну і тую ж частку свету двойчы. Канферэнцыя Дата Месца правядзення Частка свету Кантынент Wikimania 2005 5 жніўня — 7 жніўня 2005 Франкфурт-на-Майне, Германія Еўропа Еўразія Wikimania 2006 4 жніўня — 6 жніўня 2006 Кембрыдж, Масачусетс, ЗША Амерыка Паўночная Амерыка Wikimania 2007 3 жніўня — 5 жніўня 2007 Тайбэй, Кітайская Рэспубліка Азія Еўразія Wikimania 2008 17 ліпеня — 19 ліпеня 2008 Александрыя, Егіпет Афрыка Wikimania 2009 26 жніўня — 28 жніўня 2009 Буэнас-Айрэс, Аргенціна Амерыка Паўднёвая Амерыка Wikimania 2010 9 ліпеня — 11 ліпеня 2010 Гданьск, Польшча Еўропа Еўразія Wikimania 2011 4 жніўня — 6 жніўня 2011 Хайфа, Ізраіль Азія Еўразія Wikimania 2012 10 ліпеня — 14 ліпеня 2012 Вашынгтон, ЗША Амерыка Паўночная Амерыка Wikimania 2013 7 жніўня — 11 жніўня 2013 Ганконг, КНР Азія Еўразія Wikimania 2014 6 жніўня — 10 жніўня 2014 Лондан, Вялікабрытанія Еўропа Еўразія Wikimania 2015 15 жніўня — 19 жніўня 2015 Мехіка, Мексіка Амерыка Паўночная Амерыка Wikimania 2016 21 чэрвеня — 28 чэрвеня 2016 Эзіна-Ларыа, Італія Еўропа Еўразія Wikimania 2017 9 жніўня — 13 жніўня 2017 Манрэаль, Канада Амерыка Паўночная Амерыка Wikimania 2018 18 ліпеня — 22 ліпеня 2018 Кейптаўн, Паўднёвая Афрыка Афрыка Афрыка Wikimania 2019 14 жніўня — 18 жніўня 2019 Стакгольм, Швецыя Еўропа Еўразія

Спасылкі

Катэгорыя:Вікімедыя Катэгорыя:Канферэнцыі па інфарматыцы