Абрагам «Брэм» Стокер (, 8 лістапада 1847, Дублін, Ірландыя — , ) — ірландскі пісьменнік. Аўтар рамана «Дракула».
Біяграфія Абрагам «Брэм» Стокер нарадзіўся 8 лістапада 1847 года ў Дубліне. У дзяцінстве з-за хваробы ён да сямі год не быў здольны паднімацца і хадзіць. Гэтая акалічнасць пакінула след у творчасці пісьменніка — граф Дракула, персанаж яго галоўнага рамана, шмат часу праводзіць у сне. Аднак, пераадолеўшы хваробу, Стокер падчас вучобы ва ўніверсітэце Дубліна быў добрым футбалістам і лёгкаатлетам.
Пасля сканчэння Трыніці-каледжа Стокер доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе, адначасова выступаючы на старонках дублінскай газеты «The Evening Mail» як журналіст і тэатральны крытык. У гэты час у яго завязаліся сяброўскі стасункі з англійскім акцёрам Генры Ірвінгам. У 1878 годзе Ірвінг прапанаваў Стокеру стаць дырэктарам-рассаветнікам тэатра «Ліцэум» (Lyceum Theatre), і Стокер пераехаў у Лондан. Цягам 27 год Стокер быў менеджарам Ірвінга да самой смерці апошняга ў 1905 годзе. Стокер цяжка перажываў смерць сябра — з ім здарыўся ўдар, і суткі ён не прыходзіў у свядомасць.
Сяброўства з Ірвінгам дапамагло Стокеру ўвайсці ў вышэйшыя колы Лондана і пазнаёміўся з Артурам Конан Дойлам і Джэймсам Уістлерам. Стокер быў жанаты на Флорэнс Белкам, у якую быў закаханы Оскар Уайльд.
Хоць Стокер з'яўляўся аўтарам мноства твораў, славу яму прынёс знакаміты раман «Дракула», апублікаваны ў 1897 годзе. Над раманам Стокер правёў восем год, вывучаючы еўрапейскі фальклор і легенды пра вампіраў.
Брэм Стокер памёр у Лондане 20 красавіка 1912 года з-за прагрэсіруючага параліча.
Раманы і навелы 1874 — Хрустальная чаша 1875 — Праезд Прымраўз 1879 — Абавязніцтвы Мелкіх Клеркаў у Ірландыі 1890 — Перавал Змяі 1895 — Смутак Сатаны 1897 — Дракула 1902 — Тайна Мора 1906 — Асабістыя ўспаміны пра Генры Ірвінга 1907 — Скарб Сямі Зораў 1909 — Дама ў Саване 1911 — Логава Белага Чэрвя
Зборнікі апавяданняў 1882 — Пад Заходам 1914 — Госць Дракулы і іншыя дзіўныя аповеды
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Ірландыі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі XIX стагоддзя Катэгорыя:Аўтары прыгодніцкай літаратуры Катэгорыя:Аўтары літаратуры жахаў