Цыбуля мядзведжая, часнок мядзведжыВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, або чарамша (Allium ursinum) — шматгадовая травяністая расліна, від роду сямейства .

Відавы эпітэт паходзіць ад  — «мядведзь». Гэта захавалася і ў беларускай назве. У Германіі чарамша вядомая пад назвай  — мядзведжая зялёная цыбуля. Паколькі чарамша з’яўляецца адной з самых ранніх крыніц вітамінаў у лесе (яе збіраюць у красавіку — маі), мядзведзь, які прачнуўся пасля зімовай спячкі, ласуецца травой і хутка аднаўляе свае сілы.

Лісце выкарыстоўваюць у ежу ў сырым і марынаваным выглядзе, у гарачых стравах, у хлебе і пірагах.

Біялагічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з адзінкавай вузкай белай цыбулінай і трохгранным кветаносам вышынёй 15-40 см.

Цыбуліна падоўжаная, таўшчынёй каля 1 см, з абалонкамі, якія расшчапляюцца на паралельныя валокны. Цыбуліна не прымацаваная да карэнішча.

Сцябло трохграневае, вышынёй 15-50 см, ля аснавання апранутае похвамі лісця.

Лісце трохі карацейшае за сцябло, шырокае, з ланцэтнай або падоўжна-ланцэтнай пласцінкай, паступова звужанай у чаранок, шырынёй 3-5 см. Чаранок вузкі, удвая перавышае па даўжыні пласцінку або роўны ёй.

Кветкі белыя, накшталт зорачак, з 6 завостранымі пялёсткамі, сабраны ў паўшарападобны густы парасонік. Лісточкі калякветніка белыя, лінейна-ланцэтныя, тупыя або вастраватыя, даўжынёй 9-12 мм, з мала прыкметнай жылкай.

Плод — шарападобная трохгранная каробачка з шырокімі зваротна-сэрцападобнымі створкамі.

Насенне чорнае, амаль шарападобнае.

Таксанамія

Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да , пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род быў выдзелены ў асобнае сямейства (), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства .

Пашырэнне

Цыбуля мядзведжая распаўсюджана ў Цэнтральнай Еўропе (Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Славакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя), Паўночнай Еўропе (Данія, Фінляндыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія), Паўднёвай Еўропе (Румынія, Балгарыя, Югаславія, Грэцыя, Італія (уключаючы Сіцылію), Францыя (уключаючы Корсіку), Іспанія), на Украіне, у Беларусі, на Каўказе (Арменія, Азербайджан, Грузія, Перадкаўказзі) і ў ТурцыіЗгодна GRIN. Гл. картку расліны.

У Беларусі трапляецца спарадычна па ўсёй тэрыторыі, находзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночна-ўсходняй мяжы арэала.

У дзікім выглядзе можа расці аж да тундравай зоны .

Месцы росту: шыракалістыя і шыракаліста-хваёвыя лясы ў далінах невялікіх ручаёў і рэчак, сярод балот, поймавыя дубравы і чорнаалешнікі, забалочаныя беразнякі. Расце вялікімі групамі, зрэдку ўтварае суцэльныя зараснікі на плошчы да некалькіх гектараў.

Большай часткай расце ў цяністых лясах у далінах паблізу рэк, радзей культывуецца як садовая расліна.

Асаблівасці біялогіі Эфемероід. Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. У канцы ліпеня заканчвае вегетацыю. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Шкоднікі

Лісце чарамшы пашкоджваецца, сярод іншых, лічынкамі Kurt Kormann:Schwebfliegen aus der Umgebung von Karlsruhe (Diptera, Syrphidae) In: Entomofauna — Zeitschrift für Entomologie, Band 14, Heft 3, S. 46, 1993.

Хімічны склад Лісце, сцёблы і цыбуліны валодаюць моцным часночным пахам дзякуючы ўтрыманню гліказіда алііна і эфірнага алею. У расліне шмат аскарбінавай кіслаты (у лісці да 0,73, у цыбулінах — да 0,10 %). Чым вышэй у гарах расце чарамша, тым большае ўтрыманне вітаміна C у расліне. У склад эфірнага алею ўваходзяць вінілсульфід, і альдэгіды неўстаноўленай будовы. Акрамя таго, ва ўсіх частках расліны маецца бялок, фруктоза, мінеральныя солі, фітанцыды, лізацым, каратын.

Ахоўны статус

Цыбуля мядзведжая занесена ў Чырвоныя кнігі Бранскай, Курскай, Ленінградскай, Ліпецкай, Маскоўскай, Разанскай, Смаленскай абласцей і Стаўрапольскага края Расіі, а таксама Беларусі, Латвіі, Літвы, УкраіныЧеремша .

Значэнне і ўжыванне Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і харчовая расліна.

Чарамшу вырошчваюць як культурную расліну, але часцей збіраюць дзікарослую. Масавы збор чарамшы можа прывесці да знясілення прыродных рэсурсаў.

Лісце чарамшы падобнае з лісцем атрутных раслін і відаў роду , таму пры зборы патрабуецца некаторая акуратнасць.

Размнажаецца насеннем (магчыма, але амаль не практыкуецца развядзенне цыбулінамі).

Найбольш смачнае лісце, выгадаванае пры тэмпературы 12-17 °C. Пры тэмпературах вышэй за 20 °C смакавыя якасці, як і ва ўсіх цыбульных, пагаршаюцца, асабліва пры сухім надвор’іЧеремша на сайце kuking.net .

Не рэкамендуецца для адкорму жывёлы, паколькі мяса набывае непрыемны прысмак, а малако — чырвона-жоўтую афарбоўку.

Каштоўны меданос, дае нектар.

Ужыванне ў кулінарыі

У ежу ўжываюць сцябло, лісце і цыбуліну расліны. Лісце чарамшы звычайна збіраюць вясной, да цвіцення. На смак лісце чарамшы нагадвае зеляніну часнаку і цыбулі, яно багатае вітамінам C.

Сабраную траву выкарыстоўваюць у свежым выглядзе як вострую прыправу ў салаты, супы, гародніну, як начынне для пірагоў. Траву квасяць, соляць і марынуюць, сушыць яе не рэкамендуецца, паколькі ў такім стане чарамша губляе частку сваіх каштоўных якасцяў.

На Каўказе пераважна чарамшу выкарыстоўваюць у гарачых стравах, а сырыя цыбуліны, якія збіраюць таксама да цвіцення, ядуць з хлебам і соллю. У Германіі з чарамшы таксама пякуць хлеб (Склад і кароткае апісанне хлеба з чарамшы ) і пірагі (), выкарыстоўваюць у гарачых стравах, дадаюць замест базіліка ў асаблівы від песта ().

Ужыванне ў медыцыне Мядзведжая цыбуля павышае апетыт, павялічвае сакрэцыю стрававальных залоз, узмацняе маторную функцыю кішачніка. Акрамя таго, расліна валодае бактэрыцыдным, фунгіцыдным і супрацьцынготным дзеяннем.

Чарамша — старажытная лекавая расліна, вядомая яшчэ германцам, кельтам і рымлянамBärlauch — der wilde Knoblauch , Wiener Lokalführer. Пры археалагічных даследаваннях у паселішчах эпохі неаліт​​у ў перадгор’ях Альпаў нярэдка знаходзілі сляды чарамшы, што сведчыць пра яе выкарыстанне яшчэ 5 000 гадоў таму.

Чарамша валодае супрацьгліставым і антымікробным дзеяннем (дзякуючы высокаму ўтрыманню фітанцыдаў). Рэкамендуецца ўжываць яе пры цынзе і атэрасклерозе, у народнай медыцыне ўжываецца тысячагоддзямі, у тым ліку пры ліхаманцы, як супрацьгліставы і антымікробны сродак, пры розных кішачных інфекцыйных захворваннях. У Старажытным Рыме і ў Сярэднявеччы чарамша лічылася добрым сродкам для ачышчэння страўніка і крывіЧеремша , Информационно-поисковый сайт «Лекарственные травы». У старадаўніх медыцынскіх трактатах чарамша згадваецца як надзейны ахоўны сродак падчас эпідэмій чумы, халеры і іншых заразных хвароб. Настоем з чарамшы лечацца пры ліхаманцы, кашлі, бранхіце, рэўматызме і радыкуліце. Яго можна прымаць унутр, шаравацца ці рабіць прымочкі.

Са старажытных часоў мядзведжая цыбуля была вядома як супрацьсклератычны сродак, здольны «падтрымліваць мужнасць». Чарамша перашкаджае назапашванню халестэрыну ў крыві, стымулюе сардэчную дзейнасць, зніжае крывяны ціск і спрыяе нармалізацыі абмену рэчываў.

Традыцыі, звязаныя з чарамшой У нямецкім горадзе (на рацэ Некар) штогод праводзіцца шэраг мерапрыемстваў пад назвай «Эбербахскі фестываль чарамшы» («Eberbacher Bärlauchtage»)«Eberbacher Bärlauchtage» , прысвечаных чарамшы і яе выкарыстанню ў кулінарыі.

Этымалогія Лінгвісты лічаць, што назва чарамша верагодна роднасна назве чаромха.

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0

Спасылкі

baerlauch.net  — нямецкі сайт, прысвечаны чарамшы: «Bärlauch — Ail des Ours — Allium ursinum — wilder Knoblauch»

Катэгорыя:Цыбуля Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Прыправы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе