Майсей Навумавіч Шапіра (, — , ) — беларускі хірург, артапед, траўматолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1940). Брат Льва Навумавіча ШапіраСтарая фотография .
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў Мінску ў яўрэйскай сям’і Неваха Моўшавіча (Навума Майсеевіча) Шапіра. Акрамя Майсея ў сям’і было яшчэ 8 дзяцей: шэсць сыноў і дзве дачкі. Два яго браты таксама былі ўрачамі, адзін з іх Леў Навумавіч Шапіра — хірург, другі — Іосіф Навумавіч Шапіра — уролаг.
Савецкі кінааператар прыходзіўся яму пляменнікам, сынам роднага брата Веньяміна.
У 1903—1908 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце Венскага ўніверсітэтаЗдравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2009 год. . Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта ў 1909 годзе.
У час Першай і Грамадзянскай вайны
У Першую сусветную вайну — малодшы лекар палка на Турэцкім фронце, у Грамадзянскую вайну — урач Мінскага пяхотнага палка.
Прафесійная дзейнасць
У 1912 годзе па адрасе Койданаўская, 19 (сучасны адрас будынка вул. Рэвалюцыйная, 15) была заснавана прыватная хірургічная лячэбніца М. Н. Шапіры, якая была разлічана на 6 ложкаўПазней у гэтым будынку размяшчаўся Інбелкульт. З 1923 — асістэнт хірургічнай клінікі БДУ. У 1927—1941 і 1945—1957 гг. у Мінскім медыцынскім інстытуце, дзе ў 1927 годзе арганізаваў і ўзначаліў першую ў Беларусі кафедру артапедыі, адначасова арганізаваў спецыялізаваную артапедычную амбулаторыю і кіраваў ёю. Паралельна ў 1930—1941 гг. працаваў у клініцы артапедыі i траўматалогіі Беларускага НДІ фтызіятрыі, артапедыі i нейралогіі (у 1945—1950 гг. яго дырэктар). У 1936 годзе ў Ленінградзе, у клініцы прафесара , абараніў доктарскую дысертацыю.
У 1941—1945 гг. галоўны хірург эвакашпіталяў i намеснік наркома аховы здароўя Кіргізскай ССР, адначасова загадчык кафедрай шпітальнай хірургіі Фрунзенскага медыцынскага інстытута.
У Мінск М. Н. Шапіра вярнуўся 4 ліпеня 1944 года. У 1945—1950 гг. галоўны траўматолаг БССР i загадчык кафедрай артапедыі i ваенна-палявой хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Арганізатар артапедычнай дапамогі ў Беларусі.
Выйшаўшы на пенсію, ён стаў бясплатна кансультаваць складаных хворых у інстытуце артапедыі, у ваенным шпіталі, у бальніцах.
Як напісала пра яго ў некралогу прафесар Р. М. Мініна:
Літаратура
Спасылкі
Улица Белорусская: перекрёсток судеб Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2009 год. Из истории минских улиц. Прогулка по ул. Революционной
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Артапеды Беларусі Катэгорыя:Траўматолагі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР