Кафедральны сабор святых Пятра і Паўла, або Вашынгтонскі кафедральны сабор — галоўны сабор англіканскай Епіскапальнай царквы ЗША, размешчаны ў Вашынгтоне, ЗША. Будынак сабора па велічыні з'яўляецца шостым кафедральным саборам ў свеце, які быў пабудаваны ў неагатычным стылі і другім у ЗША. Пры закладцы першага каменя ў падмурак сабора 29 верасня 1907 года прысутнічаў прэзідэнт Тэадор Рузвельт. Будаўніцтва працягвалася 83 гады і ўрачыста завяршылася ў 1990 годзе ў прысутнасці прэзідэнта Джорджа Буша-старэйшага. Сабор знаходзіцца пад кіраваннем створанага для гэтай мэты пратэстанцкага Епіскапальнага кафедральнага фонду з моманту рашэння Кангрэса аб яго будаўніцтве 6 студзеня 1893 года. Будынак знаходзіцца на скрыжаванні Масачусетс і Вісконсін-авеню на паўночным захадзе Вашынгтона. Уваходзіць у Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША. 23 жніўня 2011 года ў выніку землятрусу тры шпілі адной з вежаў будынка зламаліся, а чацвёрты - пакасіўся. Пашкоджанні атрымалі і іншыя часткі сабора.

Архітэктура thumb|left|150px|Від на хоры сабора. thumb|left|150px|«Касмічнае акно». Траекторыя карабля Апалон Зямля-Месяц-Зямля. Канчатковы дызайн сабора дэманструе сумесь гатычных сярэднявечных архітэктурных стыляў.

Асноўным матэрыялам для будаўніцтва быў светла-карычневы пясчанік з каменяломняў цэнтральнай Індыяны. Сучасныя матэрыялы ўжываліся толькі для бэлек і крокваў, якія былі зроблены з дрэва са сталлю. Акрамя гэтага, для падмурка структур, якія падтрымліваюць званы, і падлогі заходніх вежаў выкарыстоўваўся бетон.

Амбон, ці пюпітр, быў выразаны з камянёў Кентэрберыйскага сабора, а кафедра біскупа была зроблена з каменя, здабытага ў Гластанберыйскім абацтве. Высокі, ці Іерусалімскі, алтар, зроблены з пясчаніку Саламонавых каменяломняў каля Іерусаліма, з якіх здабываўся камень для будаўніцтва Храма Саламона. У падлогу перад алтаром закладзены дзесяць камянёў з Капліцы Майсея на гары Сінай, якія сімвалізуюць Дзесяць запаведзяў.

Сабор мае больш за 200 вітражоў, самы вядомы — т.з. «касмічнае акно» ў гонар высадкі чалавека на Месяц, які ўключае фрагмент месяцавага каменя, інкруставанага ў цэнтр акна.

Пахаванні вядомых людзей thumb|left|150px|Магіла Вудра Вільсана. Вашынгтонскі кафедральны сабор і яго калумбарый з'яўляецца месцам пахавання шматлікіх вядомых амерыканцаў. Джордж Д'юі (1837—1917) — адмірал ЗША Хелен Адамс (1880—1968) — амерыканская пісьменніца Эн Саліван (1866—1936) — вядомы педагог Сцюарт Саймінгтан (1901—1988) — амерыканскі палітык, сенатар і прэзідэнцкі кандыдат Вудра Вільсан (1856—1924) — 28-ы Прэзідэнт ЗША Эдзіт Вільсан (1872—1961) — другая жонка Вудра Вільсана, першая лэдзі Кордэл Хал (1871—1955) — 47-ы дзяржсакратар ЗША

У саборы праходзілі жалобныя цырымоніі перад пахаваннямі наступных Прэзідэнтаў ЗША: Дуайт Эйзенхаўэр (1890—1969) — 34-ы Прэзідэнт ЗША Джэральд Форд (1913—2006) — 38-ы Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган (1911—2004) — 40-ы Прэзідэнт ЗША

Катэгорыя:Саборы ЗША Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вашынгтона Катэгорыя:Славутасці Вашынгтона Катэгорыя:Епіскапальная царква