Мастэрс 2008 (, таксама вядомы як SAGA Insurance Masters 2008 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 20 студзеня 2008 года на «Арэне Уэмблі», у Лондане. Турнір стаў 34-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Прызавы фонд турніру склаў £460,000, з якіх £150,000 (на £20,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікам уайлдкард.

Уладальнік тытула Роні О’Саліван прайграў ужо ў першым матчы шатландцу Стывену Магуайру. Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які абыграў у фінале Стывена Лі з лікам 10:3. У апошнім фрэйме Сэлбі паўтарыў лепшы брэйк турніру Кена Доэрці, зрабіўшы тотал-клірэнс у 141 ачко. Гэты быў першы прафесійны тытул у кар'еры Марка Сэлбі.

Уайлдкард раўнд

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Джад Трамп, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Рыкі Уолдэн, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.

Матч Лік УК1 Стыў Дэвіс (15) 2–6 Марка Фу УК2 Раян Дэй (16) 6–2 Бары Хокінс

Асноўная сетка

Катэгорыя:Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Студзень 2008 года